Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:29

«Лепш бегчы, чым стаяць і глядзець». Галоўны па спорце ў Гродне пра бег у горадзе і ўласным жыцці

Начальніка упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алега Андрэйчыка можна ўбачыць на многіх спартыўных падзеях у горадзе. Ён не толькі сочыць за спаборніцтвамі, але і бярэ ў іх удзел. Мы сустрэліся з Алегам Андрэйчыкам 6 кастрычніка: разам з сям’ёй ён удзельнічаў у пяцікіламетровым прабегу па цэнтры горада ў рамках Grodno Run. Для Hrodna.life чыноўнік распавёў пра ролю бегу ў асабістым жыцці і пра развіццё дысцыпліны ў рэгіёне.

700 аматараў

Удзел у спартыўных мерапрыемствах дае магчымасць убачыць спаборніцтвы знутры, каб у будучыні лепш іх арганізоўваць, кажа Алег Андрэйчык.

“Кастрычніцкі прабег па цэнтры горада стаў перадапошнім этапам Гродзенскай бегавой лігі, – адзначае ён. – Сёння ў Гродне дастаткова прабегаў. Рыхтуем навагодні на 23 снежня, ён будзе апошні і яго фармат сёлета, магчыма, зменіцца. Ёсць верагоднасць, што пачнем традыцыйна на стадыёне, але пры гэтым маршрут будзе пракладзены праз дзве галоўныя елкі горада. На апошнім старце сезону будуць падведзены і вынікі бегавой лігі”.

Па словах Андрэйчыка, за год у гарадскіх спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 700 аматараў бегу. У прабегу 6 кастрычніка ўдзельнічала больш за 100 прафесіяналаў і аматараў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Польшчы.


“Медалі раздаю ўнукам”. Удзельнік «Гарадзенскай вандроўкi» расказаў як бегае ў 80 гадоў


«Лепш бегчы, чым стаяць і глядзець». Галоўны па спорце ў Гродне пра бег у горадзе і ўласным жыцці
Алег Андрэйчык на прабегу Grodno Run. Трэніруецца ён пяць разоў на тыдзень

Не толькі спартсмены

Гродзенская бегавая ліга стартавала ў 2018 годзе. У гэты праект аб’ядналі сем розных стартаў – ад гарадскога бегу і марафону, да прабегу па перасечанай мясцовасці па схілах гарналыжнага комплексу. Ёсць удзельнікі, якія прынялі ўдзел ва ўсіх стартах. Алег Андрэйчык – адзін з іх. У агульным заліку ён на 4-й пазіцыі.

“Гэты праект у Гродне мы паспрабавалі дзеля эксперыменту. Цяпер яго трэба раскручваць, – адзначае Алег Андрэйчык. – Задумка агулам паспяховая, мы будзем яе развіваць. У нашых забегах удзельнічаюць не толькі спартсмены, якіх насамрэч адзінкі, але і шараговыя аматары бегу з Беларусі і суседніх краін. На кожны прабег збіраюцца незнаёмыя асобы і гэта радуе. Людзьмі нешта рухае – прыйсці і прыняць удзел – і няма нічога дрэннага, што ён дзесьці пяройдзе на хаду, галоўнае, што ён прыйшоў”.


Лянота – гэта нармальна. 5 парадаў, як пачаць бегаць


«Лепш бегчы, чым стаяць і глядзець». Галоўны па спорце ў Гродне пра бег у горадзе і ўласным жыцці
Алег Андрэйчык на прабегу Grodno Run. На старт ён выйшаў разам са сваёй сям’ёй

Можа з’явіцца аналаг Bison Race

Начальнік спорту і турызму адзначае, што сёння фармат спаборніцтваў па бегу ў Гродне разнапланавы: нават няма чаго дадаць, можна толькі ўдасканальваць. Маўляў, лепш ужо не прыдумаеш.

“Бегавы рух у Гродне вельмі моцна развіваецца. Людзі сталі не толькі бегаць у сябе ў горадзе ці краіне, але сталі ездзіць далёка за мяжу. У нас ёсць удзельнікі Ратэрдамскага, Берлінскага, Амстэрдамскага і іншых марафонаў. Гэта ўсё аматары, якія пасля наведвання такіх мерапрыемстваў нешта і нам падказваюць у плане арганізацыі.

Можна сказаць, што Гродна становіцца бегавой сталіцай – па колькасці добрых стартаў для ўсіх жадаючых. Мы будзем развіваць і іншыя кірункі. Гэта неабавязкова бегавая ліга, магчыма, у нас з’явіцца аналаг Bison Race [Рэд. гонка з перашкодамі]. Зараз думаем над гэтым праектам”.


У Каробчыцах прайшла “начная дзясятка”. Hrodna.life таксама бег


«Лепш бегчы, чым стаяць і глядзець». Галоўны па спорце ў Гродне пра бег у горадзе і ўласным жыцці
Удзельнікі прабегу Grodno Run

Лепш бегчы, чым стаяць і глядзець

Алег Андрэйчык распавядае, што ён не ставіць перад сабой мэту быць прыкладам для іншых. Спорт для яго і сям’і – гэта лад жыцця.

“Мне заўсёды былі сімпатычныя людзі, якія чымсьці захапляюцца, я ў гэтым выпадку займаюся той справай, якую люблю і якая з’яўляецца маёй прафесіяй. Для мяне гэта важна. Хтосьці з калегаў пытаўся ў мяне пасля апошняй дыстанцыі: «Ну як беглася?». Паверце – лепш бегчы, чым стаяць і глядзець. Былі моманты, калі я не мог бегчы і потым проста няёмка сябе ў гэтыя моманты адчуваў”.


Фотарэпартаж: Hrodna.life прабегся з удзельнікамі “Гарадзенскай вандроўкі” па вуліцах горада


«Лепш бегчы, чым стаяць і глядзець». Галоўны па спорце ў Гродне пра бег у горадзе і ўласным жыцці
Алег Андрэйчык пасля прабегу Grodno Run з медалём

Трэніруецца Алег Андрэйчык пяць разоў на тыдзень – не менш за гадзіну. Кіламетраж трэніроўкі па перасечанай мясцовасці 10-12 км.


А якія пытанні вы хацелі б задаць начальніку ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама? Пішыце ў каментарыях – мы перадамо іх!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: