На нарадзе ў старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Краўцова паставілі пытанне пра ўтрыманне праезнай часткі дарог у бяспечным для руху стане. Ваганні тэмператур сёлета паміж плюсам і мінусам негатыўна ўплываюць на захаванасць дарожнага пакрыцця.

— Тым не менш сёння ў нас ёсць патрэбныя сучасныя тэхналогіі і тэхніка для рамонту дарожнага пакрыцця у зімовых умовах, і гэтым трэба ўвесь час займацца, — даручыў губернатар. — Гэта датычыць дарог і ў абласным цэнтры, і ў рэгіёне.

Для вывучэння найноўшых тэхналогій рамонту дарожнага пакрыцця Уладзімір Краўцоў даручыў разгледзець гэтае пытанне на паседжанні камісіі па бяспецы дарожнага руху пры аблвыканкаме з запрашэннем спецыялістаў са сталіцы.

Таксама ў зоне ўвагі ўлады — ход рэканструкцыі аўтамагістралі М6, піша grodnonews.by. На выкананні гэтага задання збіраюцца сканцэнтраваць усе высілкі, тэмпы патрабуюць паскарэння, падкрэслілі на нарадзе.