Незвычайная снежная жанчынка з’явілася ў Салацці - вёсцы мастакоў пад Гродна. Яе аўтарка — Таццяна Гардашнікава з Мінска. Летам Таццяна была ўдзельніцай жаночага мастацкага пленэра ў гэтай вёсцы. Зімовымі выходнымі 13−14 студзеня яна ўзгадала лета і карыстаючыся адлігай, зляпіла снежную… ну, дакладна, не бабу, а жанчыну ў стылі «ню».
«Я яе зляпіла, з таго, што было, — жартуе Таццяна. — Якраз 14 студзеня снег быў прыдатным да лепкі. Для мяне не праблема правесці дзень за такім заняткам. Калі аказваюся недзе за горадам, то, канечне, проста так не сяджу. Тым больш, што ўсё радзей удаецца вырвацца на прыроду».
Сябры-мастакі паміж жартамі шкадуюць, што такі твор мастацтва растане без сляда. «Гарадскія ўлады абавязаны размясціць у вас замову на ўпрыгожванне вуліц! Так, дорага, але ж гэта твор мастацтва», — пішуць у каментарах да допіса Таццяны ў сацыяльных сетках.
Брэнд Гродна: агратрэш і запрашэнне ў турму. Гродзенцы абмеркавалі, якім (не) мае быць імідж горада
Да слова, падобная аголеная жанчына насамрэч упрыгожвае адну з цэнтральных плошчаў Ерэвана.А як вы мяркуеце, ці можа такая скульптура стаць альтэрнатывай драўлянаму турысту і пластыкавым інсталяцыям у Гродне?