У гродзенскім кінатэатры «Чырвоная зорка» пакажуць оперу The Metropolitan Opera «Кармэн». Паказ пройдзе 2 лютага ў рамках праекта TheatreHD ў Беларусі.
У пастаноўцы па Жоржу Бізэ Раберта Аланья зноў выканае партыю Хазэ, а яго гарачую спакусніцу сыграе Клементін Маргейн, якая дэбютавала ў «Метрапалітэн Оперы» у 2017 годзе.
Рэжысёр Рычард Эйр стаў вядомым падчас працы ў Каралеўскім Нацыянальным тэатры Вялікабрытаніі. Адны з самых знакамітых яго спектакляў - «Гамлет», «Рычард III», «Кароль Лір», а таксама опера «Травіята» (1994) з Анжэлой Георгеў у галоўнай ролі. Эйр
таксама з’яўляецца кінарэжысёрам. За свой дакументальны фільм для ВВС, прысвечаны Фолклендскай вайне, быў уганараваны нацыянальнай прэміяй BAFTA. За сваю рэжысёрскую кар’еру Эйр зняў два дзясяткі кінапрацаў, самыя вядомыя з якіх «Айрыс» (2001),
«Прыгажосць па-англійску» (2004), «Скандальны дзённік» (2006).
Праект TheatreHD ў Беларусі стартаваў у 2015 годзе. Паказы спектакляў ў запісе і прамой
трансляцыі праходзяць у сталічных і рэгіянальных кінатэатрах. TheatreHD — гэта
трансляцыі на экранах кінатэатраў лепшых пастановак з самых вядомых тэатраў свету:
Каралеўскага Нацыянальнага тэатра (Лондан), Шэкспіраўскага тэатра «Глобус» (Лондан),
Метрапалітэн Оперы (Нью-Ёрк), Вялікага тэатра (Масква) і інш. TheatreHD — праект,
які аб’ядноўвае больш за 35 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана, Беларусі. У рамках
гэтага праекта на экранах кінатэатраў дэманструюцца тэатральныя, оперныя і балетныя
пастаноўкі самых вядомых сцэн свету. Гэта магчымасць убачыць культавых выканаўцаў
сучаснасці ў рэжыме рэальнага часу на вялікім экране, пабываць на спектаклях, пра
якія кажа ўвесь свет.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…