Амерыканскі мастак-дызайнер Ількер Коджахан прадставіць выставу сваіх прац-акварэляў «З Нью-Ёрка ў Гродна». Адкрыццё пройдзе ў культурным цэнтры «Фестывальны» 16 студзеня ў 17:30.

Выстава прысвечана гарадам, у якіх Ількер Коджахан пражываў або наведваў падчас падарожжаў па розных краінах. Гэта віды Нью-Ёрка, Вашынгтона, Парыжа, Стамбула, Тасканы, Гродна і іншых гарадоў. Таксама на выставе будуць экспанавацца работы па дызайне інтэр'ераў і знешніх фасадаў розных памяшканняў і будынкаў.

Выстава будзе праходзіць з 16 студзеня да 4 лютага 2019 года.

Выстава амерыканскага мастака-дызайнера «З Нью-Ёрка ў Гродна" адкрыецца ў «Фестывальным»