У кастрычніку 2018 пры перасячэнні Беларуска- Літоўскай мяжы ў пункце пропуска «Беняконі» ў жыхара гродзенскай вобласці ўзніклі праблемы. Дапушчанае ім парушэнне мела быць пакарана адміністрацыйнай адказнасцю. Такі расклад не задаволіў парушальніка. Мужчына хацеў «вырашыць праблему» на месцы і спрабаваў пакласці у кішэню мытніка грошы ў замежнай валюце. Але супрацоўнік мытні перапыніў спробу даць хабар, паведамляе Гродзенская мытня.

На парушальніка была заведзана крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 14, ч.1 арт 431 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Суд Воранаўскага раёна прыгаварыў беларуса да 1,5 гадоў выпраўленчых прац з утрыманнем 20% заробку ў даход дзяржавы.