Навіны

Мінінфарм: Дапускаецца ідэнтыфікаваць каментатараў праз акаўнты ў сацыяльных сетках

З 1 снежня ўступае ў сілу абавязковая ідэнтыфікацыя інтэрнэт-карыстальнікаў на беларускіх сайтах. За тыдзень да гэтага ўрад апублікаваў адпаведнае палажэнне (PDF), у якім тлумачыцца, якім чынам будзе адбывацца гэта ідэнтыфікацыя, піша n*.by.

«Уладальнік інтэрнэт-рэсурсу ажыццяўляе актывацыю ўліковага запісу карыстальніка шляхам адпраўкі кода актывацыі ў смс-паведамленні на ўказаны пры запаўненні карыстальніцкай дамовы нумар мабільнага тэлефона карыстальніка ці з выкарыстаннем іншых ідэнтыфікацыйных дадзеных і тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка», — напісана ў палажэнні.

Пра смс-паведамленне ўсё зразумела — карыстальнік атрымлівае код і ўводзіць яго на сайце.

Але што такое «іншыя тэхнічныя сродкі»? Афіцыйна дакумент пакуль не патлумачаны, але начальніца ўпраўлення прававога забеспячэння і катроля за выкананнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі Вікторыя Мялешка дала сваю інтэрпрэтацыю.

«Пастанова Саўміна дапускае выкарыстанне і іншых спосабаў, якія дазваляюць у выпадку чаго ўсталяваць каментатара. Па словах Вікторыі Мялешкі, гэта можа быць, скажам, акаўнт у сацыяльнай сетцы», — гаворыцца ў каментары «СБ. Беларусь сёння».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025