Паводле дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, за названы перыяд у Гродна было прададзена 68 ізаляваных камерцыйных памяшканняў, агульнай плошчай прыкладна 8128 кв.м.
Самы «хадавы тавар» на рынку камерцыйнай нерухомасці - адміністрацыйна-гандлёвыя памяшканні, 2000-х гадоў пабудовы.
Самыя запатрабаваныя невялікія памяшканні - плошчай да 50 кв.м. (такіх прададзена 37) і плошчай ад 50 да 100 кв.м. (13 здзелак), плошчай ад 100 да 200 кв.м. (12 прададзеных аб’ектаў).
З ліку вялікіх памяшканняў плошчай звыш 1000 кв.м. былі прададзены ўсяго 2 аб’екты.
Найбольш часта сустракаецца цана за квадратны метр (медыяна) — 590 долараў ЗША.
Самыя дарагія памяшкання прададзеныя за 1230 долараў ЗША (на вул. Максіма Горкага кватэра, пераведзеная пад офіс на першым паверсе), 1200 долараў ЗША на вул. Будзёнага ў новым будынку на першым паверсе.
Асаблівым попытам карыстаюцца адміністрацыйна-гандлёвыя памяшканні ў прахадным месцы, размешчаныя на першым паверсе з асобным уваходам, са сваёй вадой і санвузлом.
www.youtube.com/watch?v=5grC5cdp4SM
Зараз мы заключылі дагавор на аказанне рыэлтарскіх паслуг па продажы (або здачы ў арэнду) новага чатырохузроўневага шматкватэрнага дома (9 кватэр) у цэнтры Гродна на вул. 17 Верасня плошчай 1191 кв. м. у стане пад чыставую аддзелку ўнутраных памяшканняў за 1 150 000 долараў ЗША (арэнда — 7 еўра за кв.м.). Дадзены будынак можна таксама выкарыстоўваць пад апарт-гатэль, гасцініцу, медыцынскі цэнтр, ціхі офіс для IT-кампаній. На прыдамавой тэрыторыі плошчай 13 сотак прадугледжана 18 парковачных месцаў.
Выстаўлены на продаж (або ў арэнду) асобна размешчаны склад з рампай і навесам, з 7-метровымі столямі на Азёрскай шашы, плошчай 1005 кв.м., за 180 000 долараў ЗША (арэнда — 4,5 рубля за кв.м.).
www.youtube.com/watch?v=Y0fSFyD3JhU
Таксама прадаецца ўнікальны аб’ект на беразе возера — Дом рыбака ў аг. Азёры, плошчай 990 кв.м., на ўсіх камунікацыях, за 395 000 долараў ЗША. Як варыянт, дадзены будынак таксама можна выкарыстоўваць пад закрыты джэнтэльменскі клуб.
www.youtube.com/watch?v=7ASUimTNfw0
«Магазин недвижимости» — рыэлтарскае агенцтва ў Гродне, якое прадастаўляе шырокі дыяпазон рыэлтарскіх паслуг:
— Купля і продаж на другасным рынку
— Аперацыі з загараднай нерухомасцю
— Купля-продаж жылля ў новабудоўлях «Гродножилстроя» са зніжкай 2%
— Ацэнка
— Аперацыі па абмене дамоў і кватэр
— Перавод у нежылы фонд
— Юрыдычнае суправаджэнне здзелкі
Сайт: shoprealty.by
Тэлефоны: +375 152 68−76−76; +37 529 (44) 596−76−76
Эл. пошта: info@shoprealty.by
Ніна Пыльскі, незалежны ацэншчык нерухомасці
УНП 591 026 293
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…