Набываць нерухомасць – працэс прыемны і адначасова клопатны і нервовы. Як зрабіць, каб пошук жылля не пераўтварыўся ў непарыўны хаос і пры гэтым пазбегнуць праблем з афармленнем дакументаў? Пра гэта Hrodna.life расказалі Ян, Дар’я і  Людміла, што нядаўна набылі кватэры з дапамогай “Цэнтра нерухомасці “Пакодан”.

Шукаў кватэру самастойна

Ян, як і многія з ахвотных набыць жыллё, напачатку займаўся самастойным пошукам кватэры. Адным з галоўных патрабаванняў да пажаданага жылля было знаходжанне ў тым самым раёне, дзе сям’я жыла раней. “Дачка ходзіць у школу, шмат сяброў і знаёмых жывуць побач».

Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць

Ян шукаў сваё будучае жыллё на розных гродзенскіх сайтах і знайшоў проста ідэальны варыянт.

“Так атрымалась, што я добра ведаў гэты дом і нават пад’езд. Тут даўно жыве мой сябар. Звычайна суседзі робяцца сябрамі, а ў мяне атрымалася наадварот – сябра стаў суседам”.

Па словах Яна, сям’я адмыслова шукала жытло на другасным рынку. «Справа нават не ў цэнах. Новае жыллё – гэта заўжды рамонт, які на пэўны час адцягвае пераезд. А тут адразу можна браць рэчы і перасяляцца. Выбраная кватэра мела нават больш перавагаў, чым марылася ад пачатку. Прыемным дадаткам стала сістэма відэаназірання і ахоўная сігналізацыя».

Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць

Цана была трохі вышэйшай за сярэднюю, але ўпісвалася ў адведзены на пакупку бюджэт. У гэты ж час Ян высветліў, што гэту кватэру прадаюць праз агенцтва нерухомасці “Пакодан”. І гэта стала для пакупніка яшчэ адным прыемным бонусам.

Дзве гадзіны – і гатова

Афармленне дакументаў не стала галаўным болем, таму што ўсім займалася агенцтва нерухомасці.

“Мы сустрэліся з папярэднімі ўласнікамі і падпісалі дамову. Усім астатнім займаліся прафесіяналы-рыэлтары.  На афармленне дакументаў спатрэбілася каля дзвюх гадзін».

Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць

Ян узгадаў, як сем гадоў таму дапамагаў набываць кватэру свайму брату. “Мы тады ўсім займаліся самастойна. На афармленне дакументаў сышло некалькі дзён і шмат нерваў». Таму дапамогу агенцства ён называе «шчаслівым выпадкам». Тым больш, што на цану пакупкі гэта не паўплывала, бо паслугі рыэлтара аплочвае прадавец.

«Калі ўсё зроблена якасна і прафесійна – гэта прыемна ўдвая».

“Гэта не ў краму па малако схадзіць”

Дар’я нядаўна стала ўласніцай трохпакаёвай кватэры. Жанчына адразу звярнулась у агенцтва нерухомасці. Такі выбар яна зрабіла, бо не мела ўласнага часу на пошукі і апасалася патрапіць на недабрасумленных прадаўцоў.

Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць

“Купіць кватэру – гэта не ў краму па малако схадзіць, –  кажа Дар’я. – Да такіх пытанняў трэба падыходзіць сур’ёзна».

Дар’я выказала агенцтву свае пажаданні наконт будучай кватэры. Была патрэбна трохпакаёўка недалёка ад цэнтра.

Па словах Дар’і, яе прыемна здзівіла, што супрацоўнікі агенцтва не спрабавалі “насунуць абы-што”. “Кожны раз прапанавалі паглядзець кватэры, што максімальна адпавядалі зададзеным крытэрыям. Рыэлтар заўжды расказвала і пра перавагі, і пра недахопы прапанаваных кватэр».

Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць

Муж Дар’і спачатку сумняваўся ў неабходнасці пасярэднікаў, але праца рыэлтараў яго пераканала. “Даша, ты мела рацыю”, – сказаў ён пасля. Увесь бюракратычны цяжар агенцтва ўзяло на сябе. Пакупнікам засталося толькі атрымліваць асалоду ад новага жылля.

«Яны самі нас знайшлі»

Сям’я Людмілы вырашыла набыць кватэру для дачкі.  Напачатку вялі пошукі самастойна – давалі аб’явы ў газеты і нават расклейвалі ўлёткі ў пад’ездах выбранага раёна. Па адной з аб’яваў сям’і патэлефанавалі з агенцтва «Пакодан» і прапанавалі дапамогу. «Пошук цягнуўся ўжо не першы месяц, таму мы пагадзіліся, – кажа Людміла. – Кватэру нам знайшлі за адзін тыдзень».

Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць

Першая прапанаваная кватэра, хоць фармальна і падыходзіла паводле ўсіх параметраў, сям’ю не задаволіла. «Унутраны голас казаў, што гэта «не маё». Праз пару дзён рыэлтар патэлефанавала нам яшчэ раз, са словамі «Мы знайшлі вашу кватэру!»

Гэтым разам патрапілі на ўсе сто. У кватэры жыла пара сталага веку, што збіралася пераязджаць да дзяцей у іншы горад. Аказалася, што гэта сям’я ваенных, таксама як і сям’я Людмілы. Абодвум сем’ям давялося раней шмат паездзіць па гарнізонах, таму пачуццё ўласнага дома для іх было каштоўнасцю.

Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць

«Гэтыя людзі адразу сталі нам блізкімі. Адчувалася, што іх кватэра захавае ўкладзенае душэўнае цяпло. Для мяне было важна, каб сям’я дачкі жыла ў такой цёплай дамашняй абстаноўцы. Хай там рамонт не супер-пупер, але людзі пакідалі пасля сябе добрую душэўную аўру, а гэта тое, што ні за якія грошы не купіш”.

“Пашанцавала, што рыэлтарка з агенцтва нерухомасці змагла адчуць нашы пажаданні, зразумела, што мы шукаем не толькі сцены, але нешта большае”.

Разам з кватэрай знайшлі сяброў

Папярэднія ўладальнікі кватэры прасілі адкласці продаж на пэўны час, пакуль вырашацца пытанні з іх новым месцам жыхарства. За гэтых пару месяцаў сем’і паспелі пасябраваць. Хадзілі адзін да аднаго ў госці, перазвоньваліся і віншавалі адзін аднаго са святамі.

«Калі яны з’язджалі, то мы пайшлі на вакзал разам, каб іх правесці. А нас запрасілі наведаць іх на новым месцы». Так мы разам з кватэрай знайшлі сяброў.

Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць

Продаж і пакупка кватэры для абедзвюх сямей была першым досведам. Таму ўсё юрыдычнае суправаджэнне з боку агенцтва аказалася вельмі зручным.

Кватэра мары можа чакаць у любым раёне

У пошуках кватэры адны людзі арыентуюцца на знаёмы раён, іншыя хочуць яго змяніць. Абодва падыходы маюць шэраг перавагаў. Камусці важна застацца ў зоне камфорту і працягваць хадзіць знаёмымі шляхамі. Іншыя хочуць змяніць абстаноўку і атрымаць новыя ўражанні. У любым выпадку – ёсць прафесіяналы, каторыя дапамогуць знайсці кватэру пад ваш запыт і правільна правесці яе пакупку ці продаж. Нашы героі ўпэўнены, што звярнуўшыся ў агенцтва нерухомасці «Пакодан» вы наблізіце сваю мару да рэчаіснасці.

Кватэра мары можа знайсціся ў любым раёне. Галоўнае, ведаць, што і як шукаць

Кантактная інфармацыя:

Гродна, вул.Савецкая, дом 17, кабінеты 206, 207

Тэлефоны:  65-20-20; 65-07-51
+375 29 289 26 64 (МТС)
+375 44 7018018 (velcom)

Сайт: http://domvgrodno.ru

ААТ «Центр недвижимости «ПАКОДАН»

УНП 500841888