Пра тое, што сустрэць трубачыста — добрая прыкмета, у сучасным свеце сталі трохі забываць. Насамрэч, ці часта вам удавалася пабачыць на вуліцы запэцканага сажай чалавека з ёршыкам для чысткі комінаў? Што камінары існуюць і што яны сярод нас, нагадаў першы ў Беларусі фестываль трубачыстаў, што прайшоў пад Гродна ў жніўні. У перапынках паміж майстар-класамі і прэзентацыямі камінары расказалі пра добрыя прыкметы, звязаныя з прафесіяй.

[irp posts="82 148″ name="Трубочист — хорошая примета. Первый в Беларуси фестиваль трубочистов прошел под Гродно"]

Восеньскія халады зноў засталі нас знянацку. Жыхарам гарадскіх кватэр застаецца адзявацца пацяплей ды зайздросціць тым, у каго дома ёсць печ. А шчаслівым уладальнікам печаў ды іншых ацяпляльных агрэгатаў самы час узгадаць, што напярэдадні зімы варта запрасіць камінара. Тым больш, што сустрэча па шматлікіх прыкметах прыносіць удачу.

youtu.be/ClLYL1FIOao

Прыкмета першая. Сустрэць камінара — на ўдачу

Камінары — людзі небяспечнай прафесіі. Ім прыходзіцца працаваць на вышыні і часта ў «гарачых» умовах. Тое, што камінар жывы і здаровы, сведчыла, што яму спадарожнічае ўдача. Лічылася, што частка той удачы пяройдзе і на таго, хто нават проста дакранецца да камінара. Ну, а калі ўжо адарве ў яго гузік ці пару валаскоў са шчоткі - то ўдача дакладна не абміне! Самым сціплым раілі, сустрэўшы камінара, загадаць жаданне. Яно мела абавязкова спраўдзіцца!

Камінар прыносіць шчасце, бо папярэджвае няшчасце. Тры прыкметы пра трубачыста на ўдачу

Прыкмета другая. Сустрэць камінара — да грошай

Даўнішнія камінары чысцілі коміны бярозавымі венікамі. А лісты бярозы, асабліва ўвосень, нагадваюць залатыя манеткі. Лічылася, што калі камінар прачыціць трубу, то гэта прынясе дастатак гаспадарам. Зараз камінары карыстаюцца не бярозавымі венікамі, а сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем. Але нагоды верыць прыкмеце застаюцца. Толькі летась на Гродзеншчыне адбылося больш за 700 пажараў. З іх каля 10% звязаны з тым, што печы ці катлы эксплуатаваліся з парушэннямі. Так што, прачысціўшы коміны, можна калі не атрымаць новае багацце, то, прынамсі, захаваць нажытае.

Камінар прыносіць шчасце, бо папярэджвае няшчасце. Тры прыкметы пра трубачыста на ўдачу

Прыкмета трэцяя. Сустрэць камінара ў дзень вяселля — да сямейнага шчасця

Камінары за працай часта былі перапэцканыя ў сажу. А яна — адзін з сімвалаў дамашняга цяпла і ўтульнасці. А што яшчэ патрэбна для сямейнага шчасця? Праз гэта павер’е камінара часта запрашалі на вяселле. Яго прысутнасць абяцала маладой сям'і лад і склад.

Трубачысты з Расіі расказалі, што гэта традыцыя зараз актыўна адраджаецца, бо сучасныя камінары «пры парадзе» выглядаюць вельмі рэспектабельна. Іх чорныя гарнітуры і цыліндры насамрэч упрыгожваюць вясельную імпрэзу. Праз тое зараз на вяселле часам запрашаюць артыстаў у адпаведных строях. Але тут камінары жартуюць: «Калі трубачыст не сапраўдны, то і шчасце будзе не сапраўднае».

Камінар прыносіць шчасце, бо папярэджвае няшчасце. Тры прыкметы пра трубачыста на ўдачу

Польскія камінары і зараз карыстаюцца папулярнымі прыкметамі на новы лад. Штовосень яны праводзяць акцыю «Запрасі камінара». Яна праходзіць пад слоганам «Камінар прыносіць шчасце, бо папярэджвае няшчасце».


Першы беларускі фестываль камінараў прайшоў пры падтрымцы Карпарацыі К Два, што займаецца пастаўкамі будаўнічых матэрыялаў, у тым ліку і матэрыялаў для пячной справы.

ТАА «Карпарацыя К Два»

231 235, Гродзенская вобласць,

Астравецкі паён, в. Малі, вул. Першамайская, 11.

Крама і склад знаходзяцца па адрасе: Гродна, вул. Перамогі, 20

УНП: 590 265 696

Банкаўскія рэквізіты

Р/р № BY05 AKBB 3012 0000 4865 3400 0000

Ф-л N400 Гродзенскага абласнога ўпраўлення ТАА «АСБ Беларусбанк»

БІК: AKBBBY21400

Тэлефоны: +375 295 786 666, +375 445 786 666




Если вы планируете делать ремонт, вы хотите добиться идеального результата, то вам потребуется авторский надзор дизайна интерьера. Узнать больше о данной услуге можно по этой ссылке. мы проконтролируем, чтобы вы остались довольны результатом проделанной работы.