Дзяліцца ведамі з тымі, каму патрэбен памочнік у свеце мабільных тэхналогій, можа кожны з нас. Для гэтага А1 запусціў сацыяльны валанцёрскі праект #яанлайн. У гэтым праекце ахвотныя могуць падзяліцца досведам і ведамі са сталымі людзьмі, дапамагчы ім разабрацца ў магчымасцях мабільнага інтэрнэту.

Падобная ініцыятыва у Гродне была і раней. Ва Універсітэце Залатога Веку (УЗВ) ёсць курсы для сталых студэнтаў «Са смартфонам на ты». Сёлета магчымасці абмену ведамі і трафікам прадастаўляе ўсім ахвотным і А1. Што варта мець на ўвазе, працуючы са сталымі, расказалі Hrodna.life заснавальнікі праграмы УЗВ Вітаўт і Лана Руднік. Пачытайце і далучайцеся да валанцёрскага руху #яанлайн.

Дзе навучыцца карыстацца мабільным інтэрнэтам людзям сталага ўзросту
Лана і Вітаўт Руднік — заснавальнікі праграмы УЗВ

Першае, чаму людзі старэйшага ўзросту могуць навучыцца на курсе «З тэлефонам на «ты» — гэта камунікаваць праз інтэрнэт з блізкімі людзьмі (мэсэнджары, сацыяльныя сеткі). Таксама іх вучаць, як удзельнічаць у анлайн-занятках (праз Zoom або Skype), як пачысціць памяць тэлефона, выдаліць непатрэбныя файлы, як здымаць фота ды відэа, ставіць на тэлефон патрэбныя дадаткі.

Гэта і лёгка і складана адначасова

— [Працаваць са сталымі] лёгка ў тым плане, што гэта вельмі матываваныя і дысцыплінаваныя людзі, якія разумеюць, навошта ім гэтая вучоба. Складана таму, што большасці навучэнцаў страшна націснуць нейкі не той гузік, нешта не зразумець і падацца некампетэнтным.

Дзе навучыцца карыстацца мабільным інтэрнэтам людзям сталага ўзросту
Заняткі па карыстанні смартфонамі ва Універсітэце Залатога Веку. Фота: uzv.by

Памятаю гісторыю, як адна наша навучэнка перастала хадзіць на камп’ютарны курс. Пасля майго званка з пытаннем «Чаму вы не прыходзіце на курс? Можа захварэлі, можа яшчэ нешта здарылася?», адказала: «Мне стыдно и неудобно быть тупой. Я ничего не понимаю с первого раза. Лучше не буду ничем этим пользоваться. Придёт соседка, поможет позвонить по скайпу дочери в Америку».

Навучанне патрабуе большай колькасці часу, больш індывідуальнага падыходу, больш частага паўтарэння нейкіх дзеянняў для таго, каб веды і ўменні засвойваліся. Усё гэта мы просім улічваць нашых выкладчыкаў.

Вельмі важна здымаць гэты страх навучання новаму і адначасова папярэджваць пра розныя небяспекі і скаладаныя сітуацыі, у якія могуць патрапіць нашыя студэнты.

Для тых, хто толькі пачынае карыстацца смартфонам, існуе тарыфны план ад А1 «Стартавы». За 8,59 рубля ў месяц ён дае безліміт унутрысеткавых званкоў, 10 хвілін у іншыя сеткі і 100 SMS. Запас інтэрнэт-трафіку — 500 МБ у месяц. Пры гэтым плата за мегабайты, спажытыя звыш ліміту (пра гэта прыходзіць SMS-апавяшчэнне), складае 2 кап./МБ за першыя 500 МБ і ўсяго 0,5 кап./МБ пры расходзе трафіку звыш 1 ГБ у месяц.

Самыя топавыя курсы

У нашым УЗВ курсы па карыстанні камп’ютарамі, смартфонамі, планшэтамі - адныя з самых топавых. Штогод у нас больш за 70−80 жадаючых на 8−12 месцаў у групу. Прыходзіцца ствараць некалькі групаў, каб максімальна задаволіць патрэбы навучэнцаў.

Цяпер смартфоны ды планшэты сталі неад’емнымі спадарожнікамі многіх сталых людзей і з’яўляюцца для многіх з іх сродкамі для сувязі з сябрамі, дзяцьмі ды ўнукамі, раскіданымі па свеце. Бывае так, што прыходзіць студэнт і кажа: «Дзеці падарылі, а часу, каб навуць — няма». Трэба разбірацца. І дапамагаем разабрацца.

Заняткі па карыстанні смартфонамі ва Універсітэце Залатога Веку. Фота: uzv.by
Заняткі па карыстанні смартфонамі ва Універсітэце Залатога Веку. Фота: uzv.by

За 11 год існавання «Універсітэту Залатога Веку» выкладчыкамі былі людзі рознага полу і ўзросту, але ўсіх іх аб’ядноўвала адно — любоў да гаджэтаў, а таксама ўменне і жаданне дзяліцца сваімі і ведамі і досведам з навучэнцамі.

Трэба расказаць сталым людзям, што ў смартфоне з дапамогай мабільнага інтэрнэту можна: шукаць патрэбную інфармацыю, чытаць навіны, праглядаць старонкі ў сацыяльных сетках і мець зносіны з сябрамі. Для зручнасці, можна дапамагчы ім і падключыць паслугі ў А1 «безліміт на месэнджары», «безліміт на сацсеткі».

Пра інтарэсы і праблемы

Інтарэсы навучэнцаў розныя — нехта хоча чытаць навіны, нехта — падарожнічаць і знаёміцца, нехта — камунікаваць з блізкімі і сябрамі, нехта хоча быць у кампаніі аднадумцаў. Часта, калі чалавек выходзіць на пенсію, ён пазбаўляецца важных сацыяльных кантактаў і праз сеціва такія кантакты можна падтрымліваць. Таксама вялікі інтарэс — зэканоміць грошы. Калі твае сваякі далёка за мяжой і простыя тэлефонныя званкі вельмі дарагія, выручае Skype альбо іншыя праграмы для камунікацыі.

Пачатак навучальнага году ва Універсітэце Залатога Веку, 2019 год. Фота: uzv.by
Пачатак навучальнага году ва Універсітэце Залатога Веку, 2019 год. Фота: uzv.by

Найбольш распаўсюджаная праблема з тэлефонам у сталых людзей — гэта недахоп памяці на тэлефоне. Мала хто ведае, што «пачысціць» перапіску ў тым жа вайберы мала, што найбольшы аб’ём памяці забіраюць абнаўленні таго ж вайбера альбо цяжкія па памеры відэа.

На першых этапах навучання паспрабуйце не перагружаць смартфон дадаткамі: пачніце з неабходнага мінімуму. Па меры таго, як першапачатковы набор прыкладанняў будзе засвоены, а ўзровень валодання смартфонам павысіцца, вы зможаце навучыць вашага падапечнага карыстанню новымі. Напрыклад, дадатак «Мой А1» — з яго дапамогай можна кіраваць сваім тарыфным планам, а таксама кантраляваць баланс.

Для чаго патрэбны тэлефон сталым людзям

Найперш гэта змяншэнне пачуцця адзіноты, бо для многіх сталых людзей тэлефон — адзіны сродак камунікацыі з блізкімі, якія знаходзяцца на адлегласці. Дадатковы важны бонус — паляпшэнне інфармаванасці пра тое, што адбываецца ў свеце, пошук у інтэрнэце адказаў на пытанні, якія цябе хвалююць. Для гэтага мы навучаем людзей і як карыстацца сацсеткамі, і як «гугліць», і як плаціць за камункалку, і як не патрапіцца ў пастку да махляроў.

Шмат людзей, асабліва сталага ўзросту, ўсё яшчэ не карыстаюцца мабільным інтэрнэтам, таму не ведаюць пра яго магчымасці.

Стаць валанцёрам можа любы чалавек. Для гэатага дастаткова перайсці па спасылцы і націснуць «стаць валанцёрам» — ionline.a1.by/by/about.

Самы малады журналіст Hrodna.life. Скончыла школу сучаснай журналістыкі ў Гродне. Па адукацыі - эканаміст, але зразумела, што хоча займацца журналістыкай. Спецыялізуецца на тэкстах пра архітэктуру, падарожжы, пра людзей і для людзей.