За год у Гродне пабудуюць восем новых крамаў і гандлёвых цэнтраў - дзе яны з’явяцца?

У новым мікрараёне Каўбасіно ўзвядуць два гандлёвыя цэнтра. Будаваць іх будзе ААТ «Гроднажылбуд». Ужо вызначаны пляцоўкі пад будучыя аб’екты, распавёў «Вячэрняму Гродна» кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі.

— Каўбасіно — гэта ўезд у горад, таму мы зацікаўленыя, каб мікрараён быў прыгожым. У перспектыве поле перад мікрараёнам забудуюць шматпавярховікамі. Будзе развівацца кансервавы завод, які перайшоў «Беллакту», а разам з ім і транспартная інфраструктура, — дадаў кіраўнік адміністрацыі.

Яшчэ тры крамы з памяшканнямі грамадскага, сацыяльна-гарантаванага і бытавога абслугоўвання з’явяцца у 2019 годзе ў Паўднёвым-2, два гандлёвых аб’екта — у Паўднёвым-5, яшчэ адзін — у Вішняўцы-4. У 2020 годзе пад гандлёва-адміністрацыйныя аб’екты рэканструююць будынкі на вуліцы Шчорса і адкрыюць новы гандлёва-адміністрацыйны будынак на праспекце Касманаўтаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025