9 верасня 2018 — апошні працоўны дзень гіпермаркета «АЛМІ» ў Гродне. Першы ў горадзе гіпер закрываецца на вялікі рамонт. Журналіст Hrodna.life наведаў краму ў апошнія гадзіны працы.

“АЛМІ” на Касманаўтаў закрыўся: кім былі апошнія пакупнікі і што яны купілі

DJ VOVA, ён жа Уладзімір Хоміч: «Не думаў, што будзе закрывацца»

Адным з апошніх кліентаў стаў вядомы радыйны вядучы Уладзімір Хоміч. Ён ведаў, што «АЛМІ» чакае рэбрэндынг, але не ведаў, што ён будзе цалкам закрывацца.

“АЛМІ” на Касманаўтаў закрыўся: кім былі апошнія пакупнікі і што яны купілі

«Я думаў, што яны будуць працаваць у штатным рэжыме, зменяць назву, нешта перасунуць-пераставяць. Ды і аб тым, што сёння — апошні працоўны дзень, даведаўся выпадкова», — кажа Уладзімір. Апошнім пакупніком ён быць не планаваў.

[irp posts="79 603″ name="Пустыя паліцы, шмат людзей і распродаж. Як выглядае першы гіпермаркет Гродна перад закрыццём"]

Звычайна Уладзімір прыязджаў сюды за хлебабулачнымі вырабамі. «Сёння я як і заўжды хацеў набыць свежы хлеб. Надта мне падабаецца мясцовая выпечка. Тут заўжды ёсць што выбраць. Дакладней, было, але ўжо не сёння. Некалькі хвілін хаджу з пустым кошыкам і не ведаю, што выбраць».

Валянціна Цімафееўна: «Гатовая прадукцыя гэта зручна»

Валянціна Цімафееўна жыве непадалёку і ведала, што сёння — апошні дзень працы крамы.

«Я была вельмі задаволеная, што побач з домам ёсць такая крама», — кажа яна. Асабліва падабалася гатовая прадукцыя, бо гэта зручна для пенсіянераў у сталым узросце.

“АЛМІ” на Касманаўтаў закрыўся: кім былі апошнія пакупнікі і што яны купілі

У апошні працоўны дзень «АЛМІ» Валянціна набыла некалькі кансерваваных прадуктаў і сурвэткі. «Але гэта яшчэ не ўсё», — дадала яна і працягнула пакупкі. Жанчына спадзяецца, што ўлюбёная крама пасля «перабудовы» стане яшчэ лепшай.

“АЛМІ” на Касманаўтаў закрыўся: кім былі апошнія пакупнікі і што яны купілі

Вольга: «Зайшла з цікаўнасці»

Вольга прыехала ў гіпермаркет, каб зайсці ў краму джынсавага адзення Levi’s — там таксама быў распродаж з нагоды закрыцця.

“АЛМІ” на Касманаўтаў закрыўся: кім былі апошнія пакупнікі і што яны купілі

«У сам „АЛМІ“ зайшла хутчэй каб пацікавіцца, што тут і як выглядае», — кажа Вольга. Калісьці, у 2008 годзе, Вольга сама працавала ў гэтай краме. «Я бачыла, як выгляде гіпермаркет перад адкрыццём, а вось перад закрыццём не, таму і зайшла паглядзець». У апошні дзень працы першага гродзенскага гіпермаркета яна набыла цукеркі «Kit-Kat».

“АЛМІ” на Касманаўтаў закрыўся: кім былі апошнія пакупнікі і што яны купілі


Гіпермаркет «АЛМІ» на праспекце Касманаўтаў адкрыўся 12 верасня 2008 і стаў першым гіпермаркетам не толькі для нашага горада, але і для самой сеткі.

[irp posts="79 857″ name="Гродна 10 гадоў з гіперамі: ад самага адсталага горада да самага буйнога гандлёвага цэнтра"]

“АЛМІ” на Касманаўтаў закрыўся: кім былі апошнія пакупнікі і што яны купілі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life