Гародніну і зеляніну прывёз з Бераставіцкага раёна фермер Арцём, мёд з асабістага пчальніка пад Шчучынам даставіў Андрэй, а літоўскі шакоціс у печы на ражне выпекла Вікторыя. Усе яны — удзельнікі першай у Гродне фермерскай прасторы «Фальварак». Яна адкрылася 11 лютага па суседстве з «Каронай» на праспекце Касманаўтаў.

У «Фальварку» фермеры прадаюць прадукцыю ўласнай вытворчасці: выпечку, сыры, масла, сочыва, гародніну і зеляніну, мяса, чабурэкі і іншае.

"Нас мусіць быць шмат, мы мусім быць якаснымі". У Гродне адкрылася першая фермерская прастора: што і за колькі там можна купіць

Калі чалавек пакаштуе, то абавязкова купляе

«Праца перад стварэннем „Фальварка“ вялася каля трох месяцаў», — распавёў для Hrodna.life ўладальнік памяшкання Ігар Талочка. Гэта ён прыдумаў стварыць у Гродне фермерскую прастору.

Усё пачалося з чата ў Viber. Запрашэнне ў суполку «Вясковыя прадукты» Ігару даслаў яго знаёмы — «сапраўдны фермер». Ігар напісаў там, што было б нядрэнна стварыць у Гродне прастору, дзе людзі змогуць купіць «сваё» і параўнаць прадукцыю з крамнай.

Фермерское пространство "Фальварак" в Гродно
Фермерская прастора «Фальварак» у Гродне

«Гэта не павінна быць танна, але гэта ўсё павінна быць у Гродне, — кажа мужчына. — Тут не вельмі танная прадукцыя. Але калі чалавек пойдзе і пакаштуе, ён абавязкова купляе, бо ўсё натуральнае, сапраўднае, без акісляльнікаў і стабілізатараў. Усё зроблена сваімі рукамі».

Перакупаў і «лішніх людзей» няма

Першым адгукнуўся на ідэю Андрэй, раней ён ездзіў у Мінск. «Я проста сабраў людзей-аднадумцаў, з якімі разам працавалі ва „Усё сваё“ — краме натуральных прадуктаў у Мінску. Нам прапанавалі прастору ў Гродне, чаму б і не? Мне да Мінска 250 кіламетраў туды і назад, і ўставаць, а 4 раніцы. Лепш, вядома, у Гродне», — патлумачыў Андрэй.

Па словах Ігара Талачкі, Андрэй прыняў на сябе «асноўны ўдар» — збіраць людзей. Мужчына вядзе суполку ў Viber і кантралюе, каб не было «лішніх людзей». Правярае, ці сапраўды чалавек сам вырабляе прадукцыю — толькі потым з ім заключаюць дамову.

Андрей, фермерское пространство Фальварак фольварок
Сам Андрэй — не толькі адміністратар і каардынатар праекта. У яго ёсць і свая прадукцыя. Ужо трэці год ён гандлюе нарыхтоўкамі з агуркоў і памідораў черы, хумусам, а таксама соусамі да мяса з вішні і парэчкі

«Ёсць людзі, якія прывозяць на „Усё сваё“ 120 кг паляндвіцы. Гэта відавочна не сам чалавек зрабіў, — кажа Ігар. — У адной свінцы — дзве вялікія і дзве маленькія паляндвіцы. Як ён адзін вырабляе? Зразумела, што гэта перакуп, гэта не чалавек з супольнасці - нам такіх не трэба. Нам патрэбныя людзі, якія могуць сваімі „залатымі рукамі“ нешта людзям прапанаваць».

«Душэўная прадукцыя»

«Тут не кантроль якасці, а кантроль чалавека. Якасць не трэба кантраляваць, вунь колькі ў нас кантралёраў [ківае на пакупнікоў - Hrodna.life]. Кожнаму даецца паспрабаваць і за кожнай прадукцыяй ёсць не проста мануфактура, завод, тут чалавек уклаў сюды сваю душу», — распавёў Ігар.

Па словах уладальніка памяшкання, усе прадаўцы ў групе «спісаныя», ведаюць «хто-чым дыхае» і не ўспрымаюць адзін аднаго як канкурэнта.

Пашыраць пляцоўку Ігар не плануе. «Нас не муісць быць шмат, мы мусім быць якаснымі», — патлумачыў ён.

фермерское пространство Фальварак
Арцём і Аксана вырошчваюць у Бераставіцкім раёне не толькі зеляніну, але і кавуны

Адны з удзельнікаў «Фальварка» — Арцём і Аксана. Іх гаспадарка знаходзіцца на мяжы Бераставіцкага і Гродзенскага раёнаў. Яны — адны з першых вытворцаў кавуноў у рэгіёне. «Прыйшло разуменне, што трэба быць бліжэй да людзей, не толькі з дапамогай сацсетак», — кажа Арцём пра свой удзел у «Фальварку».

Чытайце таксама: Рэцэпты нарыхтовак на зіму ад Міколы Таранды

"Нас мусіць быць шмат, мы мусім быць якаснымі". У Гродне адкрылася першая фермерская прастора: што і за колькі там можна купіць
Аляксей Гіль гандлюе мясной прадукцыяй — натуральнай хатняй вэнджанінай. У яго ёсць кропка ў Лідзе і на «Усё сваё» ў Мінску. «Там [у Лідзе] я працаваў да 14.00, а потым у Гродна прымчаўся да адкрыцця. У мяне добры пастаўнік — фермер з Беларусі, усё праверана», — спешна каментуе Аляксей, бо чарга да яго самая доўгая. «На выгляд нічога, трэба было б пакаштаваць», — абмяркоўваюць пажылыя сяброўкі.

З верасовым мёдам шмат марокі, а белую акацыю складана сабраць

З чата «вясковыя прадукты» пра фермерскую прастору даведаўся і Андрэй Маліноўскі. У яго свая пасека ў Шчучынскім раёне. Ён прапануе мёд з розных збораў: лясны, лугавы, палявы, грэчкавы. Самы рэдкія — верасовы мёд і прымешка з белай акацыі.

купить мед в Гродно, фермерское пространство Фальварак
Пасека Таццяны і Андрэя знаходзіцца ў Шчучынскім раёне. Калісьці яны прадавалі сваю прадукцыю знаёмым і ў сацсетках, а цяпер возяць у Гродна. Цэны на мёд — ад 13 да 22 рублёў. Падарункавы набор каштуе 18 рублёў

«З верасовым шмат спраў і марокі. Трэба вывозіць у баравыя лясы, гэта ў нас Гожа, памежная паласа. А з белай акацыі для нашых краёў складана сабраць «- распавёў Андрэй.

Раней мужчына гандляваў на міні-рынках, а цяпер у яго ёсць асноўнае месца ў краме «Санта» на вуліцы Гагарына. Але вырашыў паспрабаваць і ў «Фальварку».

«Як пойдзе. Але мне пакуль цяжка, бо няма каму падмяніць, нават хто ўключаны ў даведку „сваякі“», — патлумачыў прадавец. Гаворка пра даведку для самазанятых. У яе са згоды ўласніка запісваюць сваякоў для пастаноўкі на ўлік у падатковай для продажу прадукцыі пчалярства.

Пачыналі на Скідзельскім рынку

Вырашылі паспрабаваць працаваць на новым месцы і з хатняй пякарні «tort_shakotis». «Спадзяемся, што гэта фермерская прастора прыжывецца і мы будзем тут на пастаяннай аснове», — кажа Вікторыя.

Яны прадаюць літоўскі торт «шакоціс». «Раней людзі ездзілі ў Літву. Мы падумалі, калі здарылася пандэмія, што можна і ў нас гатаваць. Людзі радзей сталі ездзіць за мяжу, пачалі ў нас купляць і многія прывыклі», — сказала Вікторыя.

Чытайце таксама: Торт банкуху з 60 яек з Гродзеншчыны могуць унесці ў спіс культурнай спадчыны

купить торт шакотис в Гродно
Хатняя пякарня Вікторыі і яе бацькі Вячаслава працуе ўжо чатыры гады. Яны пачыналі прадаваць «шакоцісы» на Скідзельскім рынку, потым пераехалі ў ГЦ «Old City». Зараз знаходзяцца ў «Трыніці».

Кошты «tort_shakotis»

Шакоціс — 25 руб. за 1 кг

Арэшкі са згушчонкай — 0.50 кап.

Трубачкі - 0.90 кап.

Міні-мурашнік — 1,5 руб.

торт шакотис купить в Гродно фермерское пространство Фальварак
«Шакоціс» — традыцыйны літоўскі, польскі (там яго называюць «sękacz») і беларускі торт незвычайнай формы, выпечаны на адкрытым агні. У перакладзе з літоўскай азначае «галінастае дрэва». Занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны.
Цеста для шакоціса гатуецца з даданнем вялікай колькасці яек — ад 30 да 50 штук на 1 кг мукі. Выпякаюць торт на драўляным ражне, які паварочваюць над адкрытым агнём. Сцякаючы, цеста прымае форму шматлікіх «галінак»

Пачыналі прадаваць сваю прадукцыю на Скідзельскім рынку больш за 20 гадоў таму і «prime_meat_grodno».

«Самі вэндзім мяса ў вёсцы. У асноўным прадаем сырое мяса і вэнджаніну на Скідзельскім рынку. Пачыналі ў інстаграме прадаваць і вырашылі паспрабаваць на гэты кірмаш трапіць», — распавёў для Hrodna.life Міхаіл.

купить фермерские продукты в Гродно, мясо рынок
Прадукцыя Міхаіла з"prime_meat_grodno"

Цэны «prime_meat_grodno»

Паляндвіца гарачага вэнджання — 25 руб за 1 кг.

Рэбры -18 руб.

Бачок — 20 руб.

Бараніна — 37 руб.

Скумбрыя — 20 руб.

Рэбры BBQ — 35 руб.

Больш за 10 гадоў працуюць «This_is_myaso». Адна з іх «фішак» — мясныя чыпсы.

мясные чипсы
Цана на мясныя чыпсы не ўсім па кішэні - ад 60 да 70 рублёў. «Так і паесці можна, спрабуючы», — жартуюць пакупнікі - муж з жонкай — праходзячы міма прылаўка «This is myaso»

Цэны «This_is_myaso» (за 1 кг)

Чыпсы свіныя і курыныя — 60 руб.

Чыпсы ялавічныя і індычыныя- 70 руб.

Піўчыкі свіныя — 50 руб.

Піўчыкі курыныя — 70 руб.

Каўбаса сыравяленая — 25 руб.

Вяндліна рубленая — 20 руб.

Грудзінка салёная — 15 руб.

Шпік — 5 руб.

Вяндліна і грудзінка гарачага вэнджання — 25 руб.

чебуреки в Гродно
Святлана прадае ў фермерскай прасторы чабурэкі. Кошт — 2,8−3 рублі за штуку вагой 150−160 г. Чабурэкі бываюць не толькі са свінінай або курыцай, але і з рыбай, грыбамі, тварожна-сырныя і нават такія незвычайныя, як тварожна-какосавыя, вішнёвыя і з яблыкамі і карыцай

Святлана — нутрыцыёлаг паводле адукацыі - прадае чабурэкі. Яна называе іх карыснымі і кажа, што сакрэт у цесце. Пакупніца Валянціна хваліць прадукцыю Святланы: «Вельмі смачныя. Я буду браць яшчэ. Проста растаюць у роце!».

чебуреки в Гродно
Святлана кажа, што сакрэт яе чабурэкаў - у цесце. Яно распрацавана так, каб было максімальна карысным і пры гэтым нагадвала звыклы чабурэк

У Алега і Надзеі сямейная сыраварня ў Зарыцы. У іх свае козы і авечкі, сям’я сама вырабляе сыры. Пры гэтым — аж дзясятак відаў. Некаторыя іншыя ўдзельнікі прасторы вырабляюць прадукты самі, але сыравіну купляюць у іншых фермераў.

фермерские продукты в Гродно фермерское пространство Фальварак
Гродзенскія сыравары жывуць у Зарыцы

Цэны на сыры (за 100 г.)

Адыгейскі - 2,4 руб.

Халумі - 3,5 руб.

Бурата — 7,0 руб.

Рыкота — 1,5 руб.

Ламберт — 4 руб.

Качота — 3,5 руб.

Мантазіё — 4,5 руб.

Камамбер — 9,5 руб.

Сенг-мор — 8,0 руб.

Блё д’Овернь — 9,5 руб.

Французскі шэўр (слоічак) — 17 руб.

Таплёнае масла гхі (слоічак) — 33 руб.

Фета ў масле (слоічак) — 15 руб.

Памяшканне разлічана на 22 працоўныя месцы. На адкрыцці занята было нашмат менш: многія захварэлі і не выйшлі. Некаторыя пакупнікі звярнулі на гэта ўвагу. Ірына была побач у краме і зайшла ў «Фальварак»: ёй здалося, што там занадта мала месца. Іншая пакупніца — Анастасія — прыйшла пацікавіцца прадукцыяй здаровага харчавання. «Замала, я думала малачком хатнім прыкупіцца», — ацаніла яна выбар прадуктаў.

"Нас мусіць быць шмат, мы мусім быць якаснымі". У Гродне адкрылася першая фермерская прастора: што і за колькі там можна купіць

Ігар Талочка мяркуе, што калі праект разрасцецца — гэта ўжо «будзе не тое». «Тут кожны пакупнік будзе ведаць свайго прадаўца, — кажа Ігар. — Мы хочам, каб людзі былі здаровыя, елі здаровую ежу і самарэалізоўваліся».

Рэжым працы:

  • Пятніца — 15:00−19:00
  • Субота — 11: 00−18: 00
  • Нядзеля — 11:00−17:00

У нядзелю 13 лютага «Фальварак» не будзе працаваць, бо за першыя два дні працы фермеры прадалі ўсю сваю прадукцыю.

Адрас: праспект Касманаўтаў, 81А

Фермерское пространство "Фальварак" находится на проспекте Космонавтов, по соседству с "Короной"
Фермерская прастора «Фальварак» знаходзіцца на праспекце Касманаўтаў, па суседстве з «Каронай»

Чытайце таксама: В Гродно появились фермерские островки. Что продают и по чем?