Свой чацвёрты матч у сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў «Нёман» праводзіў 8 верасня ў швейцарскім Цугу супраць мясцовай каманды. Матч, як звычайна паміж гэтымі камандамі, атрымаўся баявы і цікавы. Гродзенцы здолелі абыграць гаспадароў толькі ў авертайме.

Ранейшы матч паміж супернікамі ў Гродне скончыўся з лікам 4:2 на карысць швейцарскай каманды.

Пасля буйной паразы ў Чэхіі, камандзе Сяргея Пушкова, каб працягнуць барацьбу ў групе, трэба было перамагаць швейцарцаў. На працягу ўсёй гульні ў Цугу «Нёман» біўся і ў выніку здолеў дамагчыся перамогі. Праўда, далася яна толькі ў авертайме. Пераможная шайба на рахунку Ляўшы.

«Цуг» — «Нёман» — 2:3 ав (1:0, 0:1, 1:1, 0:1)

Шайбы:
1: 0 — Сіміон (Алатала, Макінтайр, 12.04).
1: 1 — Кіслы (Ляўша, Крыскін, 20.45 — мен.).
1: 2 — Кіслы (Ляўша, 54.52).
2: 2 — Клінгберг (Макінтайр, Алатала, 57.29).
2: 3 — Ляўша (64.56).

Група «D» выгладае наступным чынам:
«Цуг» — 10 ачкоў (4 гульні),
«Камета» — 6 (3),
«Нёман» — 5 (4),
«Айсбарэн» — 0 (3).

Наступны матч у Лізе чэмпіёнаў «Нёман» правядзе 10 кастрычніка ў Берліне, дзе сустрэнцца з мясцовай камандай «Айсбарэн».