Падапечныя Сяргея Пушкова ў нядзелю 2 верасня на cваім лёдзе ва ўпартай барацьбе саступілі швейцарскаму «Цугу» 2:4.

На працягу ўсяго матчу «Нёман» быў у ролі даганяючых. Зыход сустрэчы вырашылі апошнія хвіліны матчу, калі швейцарцы на 58 хвіліне закінулі трэцюю шайбу. Каб выратаваць гульню галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў зняў Труса, але шосты гулец не дапамог гродзенцам зраўняць лік. За 48 секунд да сірэны гаспадары прапусцілі чацвёртую шайбу, якая і стала кропкай у матчы.

«Нёман» — «Цуг» — 2: 4 (0: 0, 0: 1, 2: 3)

Шайбы: 0: 1 — Марчыні (Дыяс, 38.08). 1:1 — А. Маляўка (43.41). 1: 2 — Ламмер (Цэндэр, Зрыт, 45.08). 2: 2 — Смураў (Коршунаў, 49.25). 2: 3 — Суры (Клiнгберг, Альбрэхт, 57.56). 2: 4 — Макінтайр (Алатала, 59.12 — у пустыя вароты).

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— У распранальні пасля гульні хлопцам сказаў: каб перамагаць у такіх матчах супраць больш класнага суперніка, трэба поўнае выкананне гульнявога задання і высокая дысцыпліна. На працягу двух перыядаў мала што атрымлівалася, але госці даравалі. Толькі ў трэцім перыядзе зайгралі так, як павінны былі на працягу ўсёй гульні: сталі ствараць моманты, выконваць план на гульню. У выніку нас пакаралі за памылкі, мы не маглі ўтрымаць лiк пасля таго, як закідвалі самі, літаральна праз змену прапускалі шайбу. Да гульцjў прэтэнзій няма, яны стараліся, але іх жаданне пераважала над гульнявой дысцыплінай.

Зараз група D выглядае наступным чынам:

«Цуг» — 6 ачкоў, (2 гульні)
«Нёман» — 3, (2)
«Берлін» — 0 (1)
«Камета» — 0 (1)