У Гродне 8 верасня на паркоўцы ГЦ «Old City» адбыўся чацвёрты этап акцыі «Спартсмены — за бяспеку дарожнага руху — 2018». Мерапрыемства праходзіла некалькі гадзін і сабрала мноства гледачоў.

На акцыю, якая праводзіцца ў рамках Кубка «ADT.BY», з’ехаліся аўтакаманды з розных гарадоў Беларусі. Не так даўно завяршыліся этапы ў іншых гарадах — Магілёве, Полацку і Віцебску. У Гродне ў ходзе правядзення этапу акцыі праходзіла барацьба ў двух заліковых групах — «аматар» і «спартсмен», а таксама ў камандным заліку.

Акцыя «Спартоўцы — за бяспеку дарожнага руху» праводзіцца Беларусі ў шаснаццаты раз і нязменна збірае вялікую колькасць гледачоў ва ўсіх гарадах. Што не дзіўна: вялікая хуткасць, відовішчныя трукі ды магчымасць паўдзельнічаць у цікавай забаўляльнай праграме вабіць многіх.