Гродзенскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прызнаў скарб, што знайшлі ў красавіку ў час рамонту дому на вуліцы Працоўнай, гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Гэта азначае, што будаўнікі і ўласнік будынка атрымаюць грашовую кампенсацыю — па 25% ад вартасці скарба. Спецыялісты ацанілі скарб больш чым у 19 400 долараў, піша grodnonews.by.

Скарб з залатых манет і ўпрыгожванняў будаўнікі знайшлі 14 красавіка 2018 года ў старым будынку на 2-ім Працоўным завулку падчас разборкі даху. У каробачцы было каля 30 залатых манет 18−19 стагоддзяў, звыш 10 розных каштоўных упрыгожванняў - пярсцёнкі і ланцужкі, а таксама дакументы, у тым ліку і закладныя пачатку 20 стагоддзя.

Скарб з вуліцы Працоўнай прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Будаўнік Уладзімір Страковіч, які знайшоў скарб у час разборкі даху
[irp posts="58 307″ name="Што вядома пра залаты скарб, які знайшлі ў цэнтры Гродна"]

— Калі быў знойдзены апошні з гродзенскіх скарбаў, інфармацыя ў лічаныя час разляцелася па ўсёй Беларусі, — адзначаў уладальнік будынка Алег Разін. — На працягу некалькіх дзён званкі паступалі з розных куткоў краіны, з Расіі. Нават калі праз час гасцяваў у Екацярынбургу на дне сустрэчы выпускнікоў, першае, што пачуў, было: «Раскажы пра скарб».

Гэты скарб, як і іншыя, знойдзеныя ў Гродне і вобласці за апошнія некалькі дзясяткаў гадоў, можна зараз пабачыць на выставе ў Новым замку.

Скарб з вуліцы Працоўнай прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Скарб з вуліцы Працоўнай у экспазіцыі музея
Папярэдні дастаткова буйны скарб знайшлі ў Гродне ў 2016 годзе. Тады будаўнікам, што яго выявілі прыйшлося чакаць больш за год на тое, каб яго прызналі каштоўным ды выплацілі ім узнагароду.