Эскіз помніка “Заснавальнік замка – князь Гедымін” прайшоў узгадненне па лініі Адміністрацыі Прэзідэнта. Рэспубліканскі мастацка-экспертны Савеце па манументальна-дэкаратыўным мастацтве даў некалькі рэкамендацый: унесці невялікія змены ў надпіс да помніка і падкарэктаваць пластыку плашча вялікага князя, піша “Лідская газета”. Помнік можна з’явіцца ў Лідзе ўжо ў наступным годзе.

Цяпер павінна быць выкананая рабочая мадэль у маштабе 1:4. Яе зробяць самі аўтары – Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. Дарэчы, Сяргей – аўтар помніка Давыду Гарадзенскаму, які ў пачатку лета ўсталявалі ў Гродне.

Паралельна будзе весціся работа па напісанні праектна-каштарыснай дакументацыі на выраб пляцоўкі, дзе непасрэдна будзе ўсталяваны помнік, таксама будзе прадумвацца светлавое рашэнне. Гэта справа Лідскай ЖКГ – заказчыка праекта.

Адкуль наогул узяўся помнік?

Адкрыты конкурс па выбары помніка Гедыміну ў Лідзе праходзіў у пачатку 2018 года. Экспертнае журы выбірала з 28 прапановаў. Па выніках падліку галасоў найбольшую колькасць “плюсаў” атрымаў эскіз з дэвізам № 4836. Толькі затым быў ускрыты конкурсны канверт і вызначаны імёны аўтараў. Сам выбар праходзіў такім чынам ананімна.

Помнік “Заснавальнік замка – князь Гедымін” будзе ўсталяваны каля сцен Лідскага замка арыенціровачна ў 2019 годзе. Ён будзе выраблены за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.

Чытайце яшчэ:  У Гродне афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму
Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы