У Маскве адкрылася выстава дынастыі фотамастакоў з Гродна з незвычайным прозвішчам Сяргей, перадае tvr.by. Чорна-белыя здымкі распавядаюць гісторыю горада. На кадрах — жыццё без мітусні і шчырыя людзі. Радасць, задуменнасць, закаханасць…

Масква і Гродна культурна супрацоўнічаюць ужо больш за 10 гадоў. У Гродне на бліжэйшы час запланавана выстаўка расійскіх фатографаў.