Будаўнічая тэхніка пачала працу ў пункце пропуску з 29 чэрвеня. Схема руху транспарту зменена, пра гэта паведамляюць часовыя дарожныя знакі, паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Там раяць кіроўцам быць уважлівымі і ўлічваць будаўнічыя работы пры планаванні паездак.

Рэканструкцыя павялічыць прапускную здольнасць «Брузгоў» і дазволіць скараціць час перасячэння мяжы. Пасля завяршэння ўсіх работ асобныя калідоры з’явяцца ў пешаходаў. Пешкі можа было пераходзіць мяжу з 1 студзеня 2014 года і гэта карысталася вялізнай папулярнасцю, бо можна было пакінуць аўто недалёка мяжы і пайсці ў краму ў Кузніцы, не чакаючы ў аўтамабільнай чарзе. Але ўжо 1 кастрычніка беларускі бок прыпыніў пешы рух — афіцыйна з-за таго, што гэта было небяспечна ва ўмовах, калі плыні аўто і пешаходаў не раздзеленыя.

Як паведамлялі раней, новы калідор для пешаходаў будзе пракладзены ў абход крамаў Duty Free, таму закупіцца ў іх будзе немагчыма. Каб дайсці да Польшчы трэба будзе прайсці пешшу каля 900 метраў.

Рэканструкцыя пункта пропуску праходзіць у рамках праекта «Мадэрнізацыя транзітнага калідора». Яго прафінансаваў Сусветны банк. Раней паведамлялі, што кошт мадэрнізацыі «Брузгоў» — каля 3,5 млн долараў.