Каля 13.50 на скрыжаванні Горкага — Міцкевіча адбылося сутыкненне двух легкавых аўтамабіляў. Прычынай ДТЗ магла стаць няўважлівасць кіроўцы адной з машын. Вядома, што хуткая дапамога забрала дзвюх жанчын пенсійнага ўзросту, якія накіроўваліся ў бок Міцкевіча на аўтамабілі Renault.