Стэлажы з’явіліся ў ГЦ “OldCity”, кафэ “Большой буфет”, цэнтры развіцця і адпачынку “Партал” і ў парку Жылібера каля летняй сцэны. Кнігі ў гэтых паліцах узяліся з былой завадской бібліятэкі, якую расфарміравалі.

– Ідэя ў тым, каб людзі чыталі кнігі больш і часцей, чым чытаюць зараз. Мы просім людзей не проста забіраць кнігі і чытаць іх дома, а прыносіць свае і дзяліцца з сябрамі, – кажа Анастасія Антановіч, менеджарка па камунікацыях Гродзенскага шклозавода.


Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі


Па словах Анастасіі, нават з расфарміравання бібліятэкі на заводзе вырашылі зрабіць добрую справу. Частку кніг пакінулі сабе, а частку – выкарысталі для вось такой сацыяльнай акцыі.

Гродзенскі шклозавод паставіў у горадзе паліцы для буккросінгу
У бясплатны абмен патрапілі абсалютна розныя паводле жанру кнігі: дэтэктывы, фантастыка, замежная і беларуская класічная літаратура. Гэта сабранні братоў Стругацкіх, Стэфані Маер з яе вампірскай сагай, Рэй Брэдберы, Быкаў і Купала.

Чытайце яшчэ:  “Дзеці любяць чытаць кніжкі, проста яны гэтага не ведаюць”. Пісьменніца Надзея Ясмінска чаравала разам з гродзенскімі чытачамі

“Думаю, кожны чалавек знойдзе сабе нешта па густу”, – кажа Анастасія.