беларускія ўпрыгожанні belaruskicry

На пляцоўцы каля абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці на вуліцы Савецкай з’явіцца вулічнае кафэ. Раней казалі, што там збудуюць павільёны для рамеснікаў.

Пра павільёны для пастаяннага гандлю рамеснікаў казалі ў сакавіку 2018. Але будаўнікі, якія зараз працуюць на аб’екце, кажуць, што ў будучыні на гэтым месцы будзе вулічнае кафэ ад гандлёвага прадпрыемства «Лімож». Кафэ будзе нагадваць тое, што стаіць на Замкавай каля Палаца тэкстыльшчыкаў - яно таксама належыць «Ліможу».

Інфармацыю пацвердзілі і ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Яшчэ адна вулічная кавярня з'явіцца на Савецкай: там, дзе планавалі зрабіць павільёны для рамеснікаў

Пакуль Hrodna.life не ўдалося даведацца, ці кавярня з’явіцца замест запланаваных павільёнаў, ці ўсё ж абодва аб’екты размесцяцца побач.