галерэя "Крыга". Фота – Васіль Малчанаў
Улады Гродна пазбавілі памяшкання галерэю «Крыга». Цяпер гэтае месца будзе выкарыстоўвацца «дзеля вытворчых патрэбаў» ЖЭСу.
Летась у лістападзе ў галерэю «Крыга» ўварваліся міліцыянты разам з прадстаўнікамі адміністрацыі. Яны паведамілі пра скасаванне дамовы арэнды. Фармальнай прычынаю разрыву дамовы стала вакно ў адным з пакояў, якое ўладальнік галерэі Юрась Мацко некалькі гадоў таму замураваў. Улады палічылі гэта самавольнай перапланіроўкай.
[irp posts="40 247″ name="Уласнік «Крыгі»: «З судовай пастановы не вынікала скасаванне перапланіроўкі""]
Юрась Мацко лічыць такі крок неабгрунтаваным і незаконным. Пра разарванне дамовы яго не папярэдзілі, хоць самі прадстаўнікі гарадскіх службаў сказалі, што высылалі заказны ліст. Квіток аб высылцы ўладальніку галерэі ніхто не паказаў.
Адказ з Упраўлення жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства на заяву аб працягу арэнды памяшкання спадар Юрась атрымаў толькі некалькі дзён назад, пасля больш за паўгода маўчання гарадскіх уладаў. У лісце пазначаецца, што памяшканне не можа быць выдзеленае ў арэнду ў сувязі з яго выкарыстаннем ЖЭС№ 5 УЖРЭП Ленінскага раёну для вытворчых патрэбаў.
З галерэяй «Крыга» звязаная цэлая дэкада культурніцкага жыцця Гродна, дзе акрамя выставаў адбываліся прэзентацыі кніг, а таксама сустрэчы з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Беларусі. Апошнія гады галерэя «Крыга» дзейнічала разам з Цэнтрам гарадскога жыцця, які таксама актыўна займаецца прасоўваннем беларускай культуры.
Во время повреждения кабеля или была нарушена электроизоляция, то необходимо срочно устранить данные проблемы. Для этого используется термоусадочная трубка с клеевым слоем. На сайте https://termousadka.com.ua/t…kleevy-m-sloem.html представлен каталог данной продукции.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…