Гродна актыўна рыхтуюць да фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе 1-2 чэрвеня. Частка новых арт-аб’ектаў мастакі скончаць да канца мая, астатнія працы будуць здаваць пазней.

Да фестывалю маладыя мастакі падрыхтавалі  вялікую выяву Гродна на падпорнай сцяне Замкавай гары,  рыхтуецца гравюра старога горада ў дворыку гандлёвага цэнтра ABC,  таксама сімволікай фестывалю  упрыгожваюцца будаўнічыя агароджы   у цэнтры горада.

У планах маладых мастакоў намаляваць і знакавых персон гісторыі Гродна – Вітаўта, Элізу Ажэшка і Максіма Багдановіча.

“Мы ўжо некалькі гадоў займаемся роспісам сцен, фасадаў, памяшканняў і іншага. Распісвалі дзіцячы хоспіс,”Карону” на Горкага, зараз актыўна працуем на сцяне ў дворыку АВС. Там хутка з’явіцца старая гравюра Гродна, – распавядае мастак Максім Карповіч. – Вось будаўнічы плот у цэнтры горада таксама рыхтуем да фестывалю. А ўжо ў пачатку лета будзем прыступаць да яшчэ адной цікавай працы – хочам намаляваць вядомых жыхароў нашага горада: Вітаўта, Элізу Ажэшка, Максіма Багдановіча і іншых. Малюнкі будуць у поўны рост у самым цэнтры Гродна”.

https://youtu.be/JA8yFRl-ooQ