Два тыдні спатрэбілася гродзенскім мастакам Аляксандру і Дзмітрыю, каб аднавіць 40-метровую панараму Гродна ля падножжа Новага замка. Малюнак атрымаўся практычна такі ж, як быў тры гады таму.

Змест панарамы гарадскія ўлады вырашылі не змяняць. Эскіз яшчэ ў 2015 годзе быў узгоднены з Гродзенскім абласным мастацка-экспертным саветам.

Вулічныя мастакі за два тыдні аднавілі панараму ля падножжа Новага замка

Нагадаем, першы малюнак на падпорнай сцяне пратрымаўся да 2017 года. Пасля выяву прыбралі і ў тым жа годзе рабочыя залаталі шчыліны і зрабілі ліўнёўку, каб вада не злівалася на новы малюнак. Усю сцяну зацягнулі будаўнічай сеткай і нанова патынкавалі. Мастакі пачалі аднаўляць малюнак на чыстай 14 красавіка 2018 года.

«Два тыдні ў нас пайшло на аднаўленне панарамы. Ёсць нязначныя змены, але яны непрыкметныя. — распавядае Аляксандр. — У цэлым было камфортна працаваць і цяжкасцяў не ўзнікла, за выключэннем надвор’я. На наш погляд, панарама горада выканана добра. Спадзяемся, што ў гэты раз яна пратрымаецца даўжэй — будаўнікі пастараліся ў падрыхтоўцы сцяны. Хочам сказаць дзякуй гарадскім уладам, што зноў звярнуліся да нас па дапамогу. Нам прыемна.».

Хлопцы адзначаюць, што зараз яны адкрыты да любых овых праектаў. Іх можна знайсці тут.
Вулічныя мастакі за два тыдні аднавілі панараму ля падножжа Новага замка

Вулічныя мастакі за два тыдні аднавілі панараму ля падножжа Новага замка