Абгуляўшы «Віслу» з Плоцка ў апошнім туры чэмпіянату Польшчы, каманда з Беластока другі год запар заваявала срэбраныя медалі і забяспечыла сабе пуцёўку ў Лігу Еўропы.
За апошнія гады футбол у Беластоку прыкметна прагрэсуе, а разам з гэтым і ўзровень заўзення за каманду. Так, апошні матч сезону там наведала крыху больш за 20 тысяч чалавек. Варта адзначыць, што ў суседзяў на футбол усе ходзяць у клубнай атрыбутыцы.
Пасля матчу на адной з цэнтральных плошчаў Беластока фанаты зладзілі ўрачыстае віншаванне каманды і трэнера.