Супрацоўнікі ДАІ шукаюць хлопчыка, які выбег пад хуткую. Ад рэзкага тармажэння ў салоне ўпала фельчарка.

11 мая брыгада хуткай дапамогі ехала па Сацыялістычнай у напрамку вуліцы Карбышава. З левага боку паміж легкавымі аўтамабілямі выбегла дзіця. Кіроўца паспеў затармазіць, пазбегшы наезду, але ў салоне мікрааўтобуса ўпала фельчарка. Яна стукнулася галавой, спатрэбілася медыцынская дапамога

Хлопчык з месца здарэння збег. Калі вы яго пазналі, ДАІ просіць патэлефанаваць па нумарах 79−75−41 альбо 79−79−05.

[irp posts="57 919″ name="У 2018 годзе пашыраць вуліцу Дзяржынскага. Што яшчэ зменіцца?"]