У міжнародны дзень сям'і, які адзначаецца 15 мая, у Гродне адбылося шэсце дзіцячых вазкоў. У гэтым годзе тэатралізаванае мерапрыемства праходзіла ўжо ў чацвёрты раз і сабрала больш за 80 удзельнікаў.
Арганізатар параду — адміністрацыя Ленінскага раёна горада. Адметнасць яго ў тым, што бацькі стараюцца зкрэатывіць і здзівіць мінакоў незвычайна дэкараванымі вазкамі.
Пасля ўрачыстага парада і ўзнагароджання лепшых і самых яркіх вазкоў, у парку Жылібера адбыўся канцэрт.