Пасля публікацыі навіны, што на Новым мосце дзіркі палохаюць раварыстаў, гарадскія службы аператыўна адрамантавалі пашкоджанае месца. Нават доўгія выходныя не зашкодзілі. Праўда, рашэнне адной праблемы не адмяняе ўзнікнення іншай. Праз моцныя вятры на канструкцыі маста пачынаюць адвальвацца парэнчы.
Частка парэнчаў, якая павісла над Нёманам, небяспекі амаль не нясе, але вельмі кідаецца ў вочы, калі пешаходы перасякаюць мост.
Вядома, што мост, які ў Гродне называюць «Новым», быў пабудаваны ў 1971-м годзе і з таго часу ні разу сур’ёзна не рамантаваўся
На фоне праблемаў з пуцяпровадам на трасе М10 ў раёне Лунінца, у каторага палопаліся апоры, і з правісшым мастом праз Прыпяць у Жыткавічскім раёне, гэта дробязь. Але ці варта чакаць аж да такіх разбурэнняў?