Хваля навальніцаў пракаціліся па Гродзеншчыне ў апошні дзень красавіка. Пад Ваўкавыскам назіралі град памерам з яйка, у пасёлку Краснасельскім выпаў снег, а Гродна накрыла моцнай навальніцай.

Па інфармацыі з пабліка «Клуб аматараў метэаралогіі» у Ваўкавыску назіралі град, памерам да 4−5 сантыметраў у дыяметры.

Карыстальнік twitter Evgeniy Igoschev таксама падзяліўся ў сваім акаўнце здымкамі граду:

twitter.com/igoschev/status/991 317 859 027 619 840

У Гродне стыхія «абмежавалася» навальніцай, град да наш не дайшоў. Затое маланкі парадавалі аматараў экстрымальнай фотаздымкі. Ніжэй у галерэі - фота Вольгі Корсун з маланкамі Альшанкі.