Першыя косткі сталі трапляцца будаўнікам, якія замяняюць цеплатрасу, яшчэ на мінулым тыдні. Але выклікаць службы для праверкі ніхто не стаў. Толькі пасля ўмяшання неабыякавых гродзенцаў, работы былі прыпыненыя.

На месца прыбылі спецыялісты Следчага камітэту і Камітэту судовых экспертыз. Парэшткі могуць належаць як гродзенцам-лютэранам — тут былі так званыя Новыя лютэранскія могілкі, так і нямецкім салдатам — іх хавалі ў час Першай сусветнай. Менавіта там, дзе зараз мяняюць трубы, і знаходзіліся масавыя пахаванні.