Гурт «Разбітае сэрца пацана», які спявае пра нешчаслівае каханне і сацыяльныя праблемы на трасянцы, выступіў у Гродне ўпершыню. Гродзенцы аддана танцавалі, падпявалі і нават прапаноўвалі скінуцца на таксі да цягніка, каб толькі гурт пайграў яшчэ.

Канцэрт адбыўся 21 красавіка ў бары RockStar. Шукайце сябе на фота!