У Вялікую сераду, 28 сакавіка, у гродзенскай парафіі Святога Духа ўпершыню прайшоў тэатралізаваны Крыжовы шлях. Евангельскія сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста інсцэнавалі мясцовы вікарый кс. Андрэй Белаблоцкі разам з малодшымі вернікамі.
Пакутны шлях Збаўцы быў прадстаўлены паводле 14 прыпынкаў. Так прысутныя маглі глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі, піша grodnensis.by.