У сярэдняй школе № 11 заканчваюць распрацоўку мабільнага дадатка «Прагулка па Гродна», які дапаможа зарыентавацца ў горадзе турыстам. Дадатак спалучае інфармацыю аб культавых аб’ектах Гродна і функцыянал маршрутызатара.

Ідэя дадатка нарадзілася ў лістападзе 2017 года. У школе пачыналі з распрацоўкі маршрутаў па Гродне для дзяцей, а пасля з’явілася ідэя мабільнага дадатка.

Першы праект вучняў школы, арыентаваны на маленькіх турыстаў, ужо перамагаў на гродзенскім ІнвестУікэндзе ў 2017 годзе. Асноўная мэта таго праекта — фарміраванне іміджу Гродна як горада, добразычлівага да турыстаў з маленькімі дзецьмі, а таксама прэзентацыя магчымасцяў горада для турыстаў-школьнікаў.

[irp posts="42 454″ name="Чаму забыліся пра Сафію? Лепшую ідэю для Гродна на ІнвестУікэндзе прадставілі без аўтаркі"]

[irp posts="44 389″ name="Сафію не забыліся. Каманда з самай малодшай удзельніцай — сярод пераможцаў «100 ідэй для Беларусі""]

Новы праект школы таксама стрэліў і стаў лепшай турыстычнай ідэяй на ІнвестУікэндзе-2018.

«Зараз у нас ёсць яшчэ над чым працаваць і што ўдасканальваць. Новая ідэя ў нас з’явілася пасля навукова-даследчай работы Сафіі Чукічавай і яе мамы, затым з’явіўся блог „ПроГродно“, а ўжо пасля нарадзілася ідэя стварэння дадатка». — распавядае кіраўнік праекта Алена Багалейша.

Перакладаюць на розныя мовы для турыстаў з розных краін

Адмыслова для дадатка навучэнцы школы збіралі інфармацыю аб турыстычных аб’ектах Гродна, наведвалі іх. Пасля гэтага кіраўнік праекта і педагог-арганізатар школы інфармацыю аналізавалі і абагульнялі. Пасля яе размяшчалі на сервер.

«Размяшчэнне дадатка ў Play Market будзе магчыма пасля яго дапрацоўкі. Дадатак нацэлены на турыстаў з дзецьмі і турыстаў-школьнікаў, хоць можна разгледзець варыянт выкарыстання для больш шырокай аўдыторыі. Зараз мы перакладаем дадатак на розныя мовы, каб ім маглі карыстацца турысты з розных краін. Дапамагаюць у перакладзе настаўнікі замежнай мовы нашай школы», — дадала Алена Багалейша.

Тэставаць дадатак у школе плануюць бліжэй да лета 2018 года.