Меркаваныя часткі аздаблення вокнаў і парталаў падарванай Фары Вітаўта ў канцы сакавіка забралі праваслаўныя і каталікі. Інакш яны маглі апынуцца на сметніку. Часткі храма ў будучыні, магчыма, будуць выкарыстаныя ў музеях.

Нагадаем, у кастрычніку 2017 некалькі вялікіх фрагментаў з пясчаніка знайшлі будаўнікі падчас капання траншэі ля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта. Тады меркавалі, што знойдзеныя часткі могуць быць кавалкамі знішчанага храма, бо падобныя археолагі знаходзілі побач летам 2017 года.

Знойдзеныя часткі без сумнення належаць узарванаму храму, бо пасля 1961 года на тым месцы і побач нічога не будавалі. На думку гродзенскіх археолагаў знойдзенныя часткі могуць быць аздабленнем вокнаў і парталаў.

На вывучэнне знаходак у археолагаў не было часу, бо яны ўвесь час працуюць на тэрыторыі Старога замка. Але адну са знаходак — калону, археолагі яшчэ ўлетку забралі на тэрыторыю замка.

Знойдзеныя часткі Фары Вітаўта падзялілі праваслаўныя і католікі
Частка калоны ад Фары Вітаўта, якая сёння знаходзіцца на тэрыторыі Старога замка
Знойдзеныя часткі храма праляжалі каля дрэва амаль паўгода, пакуль іх не сабраліся вывозіць на сметнік гарадскія службы падчас месячніка па ўборцы. Забраць частку святыні выказалі жаданне прадстаўнікі Свята-Пакроўскага сабора і Фарнага касцёла. У будучыні знаходкі могуць быць выкарыстаны імі ў музеях. Фара Вітаўта — мураваны храм, збудаваны ў другой палове XVI стагоддзя на месцы ранейшага храма канца XIV ст. Ён паспеў быць як каталіцкім, так і праваслаўным. У 1961 годзе па распараджэнні мясцовых уладаў закінуты храм быў узарваны. Па ўспамінах гродзенцаў узарваныя часткі вывозілі ў раён вуліцы Суворава.
Знойдзеныя часткі Фары Вітаўта падзялілі праваслаўныя і католікі
Фара Вітаўта перад зносам у 1961 годзе