Некалькі вялікіх фрагментаў з пясчаніка былі знойдзены будаўнікамі падчас капання траншэі ля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта. Знойдзеныя часткі могуць быць кавалкамі знішчанага храма, бо падобныя археолагі знаходзілі побач гэтым летам.

Знаходкі, якія могуць датавацца нават 16 стагоддзем, будуць даследаваць археолагі. Будаўнічая брыгада капала па новым следзе, таму не выключана, што там можна знайсці яшчэ што-небудзь.

Фара Вітаўта — мураваны храм, збудаваны ў другой палове XVI стагоддзя на месцы ранейшага храма канца XIV ст. Ён паспеў быць як каталіцкім, так і праваслаўным. У 1961 годзе па распараджэнні мясцовых уладаў быў узарваны.