Рабочыя знайшлі адну з частак калоны старога храма ў час замены цеплатрасы каля сквера ў канцы мінулага тыдня. Знаходку, якая можа датавацца нават 16 стагоддзем, перадалі гродзенскім археолагам.

«Рабочыя знайшлі калону падчас пракладкі труб. Яны яе адклалі і пасля гродзенскія археолагі забралі яе на тэрыторыю Старога замка для далейшага вывучэння. Вялікая верагоднасць таго, што гэтая частка ўзарванага ў 1961 годзе храма», — распавядае археолаг Аляксандр Мядзведзеў з Акадэміі навук, які вядзе нагляд за працамі. — Таксама рабочыя знайшлі частку старога барэльефа з надпісамі - усё гэта вывучым".

Частка калоны зроблена з пясчаніка. Падобныя былi знойдзены на тэрыторыі Старога замку падчас археалагічных работ. Верагодна, элемент датуецца 16 стагоддзем i паходзіць з першага мураванага храма часоў Баторыя.

Цяпер рабочая брыгада пераходзіць ад сквера на вуліцу Кастрычніцкую, дзе будзе мяняць трубы па старым савецкiм следзе. Калі ж пойдуць новым шляхам, будуць зноў выклікаць археолага.

[irp posts="23 056″ name="Археолаг аб наглядзе каля Фары Вітаўта: Усе парэшткі людзей збіраюць для перапахавання""]

Знойдзеныя раней на мяжы скверу косткі пакуль не перапахавалi: чакаюць магчымых новых находак са старых могілак.

У скверы на месцы Фары Вітаўта рабочыя знайшлі частку калоны старога храма