Стылізаваныя цукровыя пакункі выпусціў Мінскі вагонны ўчастак. На ўпакоўках адлюстравалі чыгуначныя вакзалы абласных цэнтраў краіны – ёсць і з выглядам гродзенскага вакзала.
Пакуль стылізаваныя пакуначкі з’явіліся ў цягніку №2/1 “Мінск—Масква”. Распрацоўнікі лічаць, што цукровыя пакункі з выявамі вакзалаў дададуць атмасферы ў паездцы.
У хуткім часе калекцыю абяцаюць дадаць і ў іншыя цягнікі аддзялення Мінскага вагоннага ўчастка БЧ.
Чытайце таксама: Пакаштаваць Гродна на смак. Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі гарадоў



