Падрыхтоўчыя працы ўжо пачаліся – у скверы каля вуліцы Тэльмана спецыялісты «Гарсвятла» зрабілі канструкцыю пад падмурак помніка. Падмурак рыхтуюць загадзя, каб бетон набраў трываласць, паведамляе «Гродно Плюс».
Будаўнікі ўжо ўстанавілі падмуркі пад чатыры дэкаратыўных таршэра – яны будуць размешчаны вакол аленя. Хутка абсталююць падземнае асвятленне, а затым – разаб’юць новыя клумбы на тэрыторыі сквера.


Конкурс на лепшы эскіз скульптуры аленя Гродзенскі гарвыканкам правёў яшчэ зімой 2026 года. Увесну гараджане цікавіліся ў чыноўнікаў вынікамі конкурсу – у выніку атрымалі адказ, што яго правялі «згодна з дзейным заканадаўствам».
У красавіку стала вядома, што аленя ўстановяць у скверы на скрыжаванні вуліц Тэльмана і Урыцкага. Верагодней за ўсё, яго адкрыццё прымяркуюць да Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе 5—6 чэрвеня. Але як будзе выглядаць скульптура і хто яе вырабляў – пакуль незразумела.
Чытайце таксама: У Гродне знеслі яшчэ адзін канструктывісцкі дом 1930-х. Яго рэканструявалі і прадавалі



