28 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна пачнуцца разбіральніцтвы па справе былога кіроўцы Гродзенскага аўтапарка. Дзмітрый Юргель падаў іскавую заяву. Мужчына хоча, каб суд прызнаў парушэнне працоўнага заканадаўства, якое было ў дачыненні да яго і дамагаецца, каб адміністрацыя звольніла яго не па завяршэнні тэрміну дзеяння кантракту, а паводле артыкула 41 Працоўнага кодэкса з выплатай трохмесячнага заробку.

— Некалькі месяцаў таму я напісаў заяву на звальненне паводле артыкула 41 Працоўнага кодэкса, аднак разарваць кантракт па пагадненні бакоў у аўтапарку не захацелі, прапаноўвалі мне іншую працу на прадпрыемстве. Напрыклад, «перасесці» на аўтобус з «гармонікам». Там заробак вышэйшы. Таксама казалі, што магу працаваць механікам. Але я вырашыў пайсці ў суд, бо звальняць па пагадненні бакоў мяне не хацелі, таксама былі яшчэ і іншыя парушэнні працоўнага заканадаўства, — кажа Дзмітрый Юргель.

Нагадаем, гродзенскі аўтапарк апынуўся ў цэнтры грамадскай увагі пасля таго, як адзін з яго кіроўцаў спыніў аўтобус гарадскога маршрута на мосце праз Нёман, выйшаў з кабіны і скокнуў у раку. Інцыдэнт адбыўся 4 лістапада мінулага года. Мужчыну ўдалося выратаваць. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны. Больш за месяц знаходзіўся пад наглядам лекараў.

[irp posts="51 656″ name="Звольнены кіроўца, які слаў скаргі Лукашэнку, выйграў суд у аўтапарка"]

З лякарні кіроўцу аўтобуса выпісалі яшчэ ў пачатку снежня. Лекары ацэньвалі яго стан як здавальняючы. З тых часоў 57-гадовы Сяргей быў дома, з сям’ёй. Дзень, калі ўсё адбылося, мужчына не памятае. Пасля гэтага кіроўца звольніўся з аўтапарка. Некалькі яго калег падалі грамадзянскія пазовы ў суд. Напрыклад, адзін з кіроўцаў Аляксандр дамогся, каб запіс у працоўнай кніжцы: «Звольнены ў сувязi з учыненнем вінаватых дзеянняў, якія з’явіліся падставай для страты да яго даверу» была анулявана.

Пасля здарэння ў аўтобусны парк зачасцілі праверкі, а кіроўцы напісалі калектыўныя скаргі з-за ўмоў працы і заробкаў у пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта. З супрацоўнікамі аўтапарка два разы сустракаўся мэр горада Мечыслаў Гой. Да гэтага размаўляць з шафёрамі прыязджалі прадстаўнікі раённых адміністрацый горада. Праўда, кіроўцы казалі, што канструктыўнай размовы пакуль не атрымліваецца.


Если вы любите путешествовать, то вам обязательно необходим удобный и вместительный чемодан. Чтобы вы могли брать с собой все самое необходимое и чуточку больше. Предлагаем вам посмотреть чемоданы яркого солнечного цвета, который поднимает настроение, на сайте https://чемодан.kiev.ua/catalog/chemodany/jelty. Большой выбор красивых, удобных и вместительных чемоданов.