Адкрытую размову «Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь» ладзіць у Гродне Цэнтр новых ідэй. Сустрэча пройдзе 6 красавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця. Экспертамі-вядоўцамі размовы будуць эканаміст Алесь Аляхновіч і палітолаг Рыгор Астапеня. Уваход на імпрэзу вольны, па рэгістрацыі. За адну гадзіну вы даведаецеся пра балючы досвед краінаў-суседзяў і як пабудаваць новую Беларусь.

Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх рэалізаваць.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы.

Цэнтр гарадскога жыцця месціцца па адрасу вул. Савецкая, 3

Як пабудаваць новую Беларусь? Гарадзенцаў запрашаюць на дыскусію пра рэформы