Дадаць навіну
Субота, 20 кастрычніка 2018, 04:20

Кіроўца, які скокнуў з моста, у рэанімацыі, у аўтапарку – праверкі. Што знайшлі?

57-гадовы кіроўца гарадскога аўтобуса, які скокнуў з моста, ужо больш за паўмесяца знаходзіцца ў шпіталі. Лекары яго стан ацэньваюць як цяжкі. Зараз у Гродзенскім аўтапарку праводзіць праверку пракуратура. Да гэтага тут пабывалі спецыялісты Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый, якія знайшлі шэраг парушэнняў, піша TUT.BY.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў Гродне 4 лістапада. Кіроўца спыніў аўтобус на Старым мосце, выйшаў з кабіны і скокнуў у Нёман. Мужчыну ўдалося выратаваць. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны.

Кіроўцы скардзіліся на перапрацоўкі. Праверка знайшла парушэнні

Пасля гэтага выпадку кіроўцы аўтапарка сталі скардзіцца на перапрацоўкі і маленькі заробак. Сітуацыю вывучыў Рэспубліканскі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый.

У выніку маніторынгу было знойдзена шмат парушэнняў у дзейнасці аўтапарка. Напрыклад, не выконваліся ўмовы калектыўнай дамовы, парушаўся рэжым працы і адпачынку кіроўцаў, работнікі сістэматычна прыцягваліся да звышурочнай працы і працы ў выходныя дні.

Праверка паказала, што за 2017 год у сярэднім колькасць гадзін звышурочнай працы на аднаго кіроўцу склала 39 гадзін у месяц. За 10 месяцаў перапрацоўка склала 320 гадзін пры заканадаўча дазволенай норме ў 180, – распавёў TUT.BY старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый Уладзімір Рынг.

Для многіх гродзенскіх кіроўцаў пазаўрочная праца стала вымушанай мерай – яна дазволіла зарабіць больш грошай. Намінальны налічаны заробака у аўтапарку за дзевяць месяцаў гэтага года склаў ў сярэднім 965 рублёў у месяц – але такой сумы ўдалося дасягнуць менавіта з-за перапрацовак. У выніку сярэдні заробак кіроўцаў выглядаў цалкам годным, але базавыя стаўкі, якія маглі б павялічыць заробкі кіроўцаў пры працы па норме, не падвышаліся.

«Недахоп кадраў як быў, так і застаўся»

Рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў галіновы прафсаюз накіраваў кіраўніцтву аўтобуснага парка. Там абяцаюць усё выправіць.

Што цяпер у нас адбываецца? Недахоп кадраў як быў, так і застаўся, – кажа першы намеснік дырэктара Гродзенскага аўтапарка Дзмітрый Буткевіч. Мы правялі сход з кіроўцамі. Выслухалі іх просьбы і скаргі, зараз будзем праводзіць такія ж сходы ў брыгадах, каб маніторыць сітуацыю. Усе рэкамендацыі прафсаюза будзем выконваць, а парушэнні – ліквідаваць.

Недахоп кадраў у аўтапарку і праўда, ёсць.

Праверка, якую праводзіў прафсаюз, выявіла, што фактычная колькасць кіроўцаў апынулася ніжэй за нарматыўную на 72 чалавекі. Усе яны звольніліся на працягу апошніх дзевяці месяцаў 2017 года.

Пры гэтым, кажуць у гродзенскім аўтапарку, узяць новых кіроўцаў, вядома, можна, але заробкі без перапрацовак застануцца не вельмі высокімі. Хоць яшчэ да інцыдэнту з кіроўцам, у кастрычніку 2017 года, заробкі шафёрам падымаліся. Праўда, па словах працаўнікоў парка, гэтага ўсё роўна недастаткова.

Чытайце яшчэ:  Кіроўца, які скочыў са Старога мосту, апрытомнеў у шпіталі

Пракуратура сваю праверку павінна скончыць да 27 лістапада. Паводле яе вынікаў будуць прынятыя рашэнні, як выправіць сітуацыю, якая склалася.

Што тычыцца Сяргея, які скокнуў з моста, то стан яго застаецца цяжкім, і лекары не могуць дакладна сказаць, калі ён палепшыцца.

Знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. Выконваюцца ўсе неабходныя лячэбныя мерапрыемствы, – распавёў TUT.BY намеснік галоўнага лекара Гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Андрэй Ветраградаў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: