Кіроўца гарадскога аўтобуса № 21 спыніўся на Старым мосце, выйшаў з кабіны, пералез праз парэнчы мосту і скочыў з вышыні ў Нёман. Гэта адбылося 4 лістапада каля 14.19.

Ратавальнікі, заўважыўшы рух на мосце і даведаўшыся ў чым справа, пачалі шукаць мужчыну — яго ўдалося выцягнуць з вады недалёка ўпадзення Гараднічанкі ў Нёман, каля Старога замку. Мужчына жывы. Вядома, што яму 55−60 гадоў. У цяжкім стане яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі.

[irp posts="38 748″ name="Кіроўца, які скочыў са Старога мосту, апрытомнеў у шпіталі"]

«Мы дзейнічалі па трывозе і дасталі яго з вады за Старым замкам. Мы адразу ж перадалі яго супрацоўнікам МНС і хуткай дапамогі. Каго даставалі, мы не ведалі, пазней нам распавялі, што гэта быў кіроўца аўтобуса № 21. Што стала прычынай скачка ў Нёман, мы не ведаем», — распавёў прадстаўнік цэнтральнай выратавальнай станцыі Аляксандр Кніга.

На месцы працуе СК і міліцыя, аўтобус адцягнулі з мосту, каб не замінаў руху.

У Гродне кіроўца спыніў аўтобус на мосце і скочыў у Нёман