Яшчэ не сціхлі размовы пра сітуацыю з маршрутчыкі, як на гэтым рынку з’явіліся новыя гульцы. Ніша вызвалілася — прачнуліся «бамбілы» і тыя, хто проста хоча зрабіць таннейшай сваю паездку ў Гродна ці Мінск. Яны шукаюць спадарожнікаў у сацыяльных сетках, а плату за паездку прапануюць падзяліць на ўсіх.
У «Прынёманскія весці» патэлефанаваў жыхар Ліды і расказаў, што па справах у сталіцу ездзіць штотыдзень і часам браў спадарожнікаў.
«У групе „Укантакце“ раней часта кідаў кліч: „Хто на Мінск? Забяру такога чысла ў такі час“. Людзі пісалі мне — я падвозіў. Грошы ў кішэню сабе ніколі не клаў. Звычайна рабілі так: ехалі са спадарожнікамі на запраўку і залівалі паліва. Я ні рубля не зарабіў на такіх паездках. А тут на днях даведаўся ад прыяцеля, што яго за такія ж справы ў Лідскую падатковую ўжо выклікалі. Ён, сам таго не ведаючы, узяў падсадных качак — яго вылічылі па нумары тэлефона. А за што штрафаваць? Я так і не зразумеў. Бізнес — гэта калі прыбытак ёсць. А тут што?» — абураецца лідчанін.
У падатковай інспекцыі па Лідскім раёне адказалі канкрэтна — гэта незаконна! Такі падвоз спадарожнікаў, калі кіроўца і пасажыры, якія сядзяць у аўто, аплачваюць разам паліва, лічыцца прадпрымальніцкай дзейнасцю (з боку вадзіцеля). Агульнапрынятая сусветная практыка ў такім выпадку: легалізуйся, плаці падаткі - як мае быць. У адваротным выпадку — штраф.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…