У нядзелю 11 лютага ў Маладзечне праходзіў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі, дзе мясцовае “Дынама” прымала гродзенскі “Нёман”. Зыход матчу быў вырашаны толькі ў серыі булітаў, удача была на баку гаспадароў.
Супраць «Дынама» гродзенцы правялі добры паядынак, дзе ні ў чым не саступалі свайму суперніку. Галоўнае, што падвяло “Нёман” у Маладзечне, гэта дрэнная рэалізацыя і выдатная гульня галкіпера гаспадароў – Карнаўхава.
У Маладзечне «Дынама» перапыніла 7-матчавую пераможную серыю “Нёмана”, якая доўжылася з пачатку 2018 года.
“Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 2:1 (бул.) (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 1:0)
галы:
31:00 0:1 – Рэмезаў (Хараманда, Кіслы, – мен.)
55:54 1:1 – Гаўру (Рак, Буйніцкі)
65:00 2:1 – Карабанаў (вырашальны кідок)
Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Атрымаўся матч нявыкарыстаных магчымасцяў. Мы мелі вялікую перавагу на працягу двух перыядаў. Каля пяцідзесяці кідкоў нанеслі ў створ варот, але рэалізацыя была на нізкім узроўні. Сёння мы проста страцілі ачкі.
Нягледзячы на паразу, «Нёман» па-ранейшаму застаецца лідэрам у турнірнай табліцы і мае 85 ачкоў. У «Юнацтва» – 82, «Шахцёра» і «Гомеля – па 79.
У аўторак 13 лютага “Нёман” правядзе чарговы матч з «Юнацтвам». На гэты раз супернікі сустрэнуцца з Мінску.


