Каб ацаніць, хто сёлета падаўся ў дэпутаты, Hrodna.life сабраў усе даступныя на сайце гарвыканкама дадзеныя пра іх і прадставіў у лічбах. У выніку мы высветлілі, што дэпутацкі «конкурс» складае ўсяго 1,5 чалавекі на месца — гэта прыкладна як конкурс на спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя» або на гістфак у ГрДУ. З вялікай верагоднасцю вашым выбраннікам акажацца мужчына сярэдніх гадоў, што кіруе прадпрыемствам і не належыць да палітычных партый.
Пазнаёміцца з прэтэндэнтамі персанальна можна, паслухаўшы іх выступы на мясцовым радыё. Для матэрыяльнай падтрымкі выбарчай кампаніі можна пералічыць сродкі на рахунак вашага прэтэндэнта. Уся інфармацыя па выбарах абнаўляеца на старонцы Гродзенскага гарвыканкама.