Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 20:19

Касцюшка – герой Вейшнорыі. Талер з партрэтам змагара рыхтуюць да выпуску

Сувенірныя манеты з партрэтам знакамітага дзеяча хутка паявяцца на свет. Герой Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў і Літвы, ганаровы грамадзянін Францыі Тадэвуш Касцюшка ўпрыгожыць сувенірны вейшнорскі талер. На аверсе манеты будзе размешчаны партрэт, на рэверсе – мапа і сімвалы фэйкавай краіны. Плануецца адчаканіць 150 асобнікаў.

«Афіцыйным эмітэнтам» манет называюць Банк Вейшнорыі. Насамрэч іх вырабам займаецца майстар-аматар Валер Сіманаў з Дзяржынска. Раней ён ужо прадстаўляў талеры з выявамі “трох сталіц” Вейшнорыі ды “імянныя” манеты з серыі “113 гарадоў”.

Чытайце яшчэ:  Гродзенскі рубель і вейшнорскія талеры пабачылі свет. Чытачы Hrodna.life могуць атрымаць іх за рэпост
Чытайце яшчэ:  Вейшнорскі талер прайшоў тэставанне

Як і раней, манеты будуць мець ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё, насечку па рабры і кант па выступе акружнасці. Дыяметр талера – 32 мм, вага — 13,2−13,4 грама. Манета будзе выкарыстоўвацца выключна як сувенір.

Раней за Вейшнорыю і часцей за астатніх выкарыстоўваў  партрэт Касцюшкі для ўпрыгожання грошай Банк Польшчы. Манеты з Касцюшкам выдаваліся ў 1971 і 1976 гадах.

Адной з самых экзатычных і дарагіх з’яўляецца залатая манета 2010 года эмітаваная  Востравам Ніўэ. На аверсе двухдоларавай манеты партрэт Елізаветы ІІ, на рэверсе – Тадэвуш Касцюшка.

Касцюшка – герой Вейшнорыі. Талер з партрэтам змагара рыхтуюць да выпуску

 

На беларускія дзяржаўныя манеты і купюры Тадэвуш Касцюшка да гэтага часу не патрапіў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: