[irp posts="32 632″ name=" Пры слове Вейшнорыя фэйсбук застагнаў". Апошнія навіны прыдуманай краіны"]

Манета наміналам 1 Taler прысвечана гораду Ліда, у якім працуе (размешчаны) парламент Вейшнорыі.
На пярэднім баку манеты, дыяметрам 32 мм, размешчаны дзяржаўны сцяг Вейшнорыі, назва краіны і намінал манеты «1 Taler». Таксама тут размешчаны Лідскі Замак, які быў збудаваны ў 1323 годзе па даручэнні князя Гедыміна. Замак уваходзіў у лінію абароны супраць крыжакоў: Наваградак — Крэва — Меднікі - Трокі.

[irp posts="32 565″ name=""Гарадзенскі рубель" падрыхтаваны да выпуску. Чакаем манету ў кастрычніку"]

«Манеты „1 Тaler“ Нацыянальнага Банка Вейшнорыі забяспечваюцца актывамі Нацыянальнага Банка Вейшнорыі, з’яўляюцца законным аплатным сродкам на ўсёй тэрыторыі Вейшнорыі і абавязковы да прыёму ў аплату любых (у асобных краінах — толькі даўгавых і публічных) плацяжоў, намінаваных у гэтай жа валюце.» — піша банк у раздзеле старонкі «Афіцыйна»

[irp posts="32 239″ name="Прачнуўшыся ў Вейшнорыі. Канапавыя войскі да вучэнняў Захад-2017″ гатовы"]
Раней тут паведамлялася, што эмісія манет чакаецца сёлета ўвосень.